Перайсьці да зьместу

Джордж Вашынгтон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Вашынгтон
па-ангельску: George Washington
30 красавіка 1789 — 4 сакавіка 1797
Наступнік Джон Адамз
13 ліпеня 1798 — 14 сьнежня 1799
Папярэднік Джэймз Ўілкінсан[d]
Наступнік Аляксандар Гамільтан[d]
15 чэрвеня 1775 — 23 сьнежня 1788
старшыня[d]
19 чэрвеня 1783 — 14 сьнежня 1799
Наступнік Аляксандар Гамільтан[d]
студзень 1789 — 30 красавіка 1789
Наступнік Джон Адамз
1758 — 1776
25 траўня 1787 — 17 верасьня 1787
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 лютага 1732(1732-02-22)[1][2][3][…]
Памёр14 сьнежня 1799(1799-12-14)[1][4][3][…] (67 гадоў)
Партыя
Сужэнец Марта Вашынгтон[3]
Бацька Агастын Вашынгтон[d][8]
Маці Мэры Бол Вашынгтон[d][9]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Джордж Вашынґтон (па-ангельску: George Washington, 22 лютага 1732 — 14 сьнежня 1799) — адзін з айцоў-заснавальнікаў ЗША. Прывёў кантынэнтальную армію да перамогі над Вялікабрытаніяй пад час вайны за Незалежнасьць (1775—1783). У 1789 годзе быў абраны першым прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Ён стварыў моцны, добра фінансаваны нацыянальны ўрад, застаючыся нэўтральным у вострым суперніцтве, якое ўзьнікла ў ягоным кабінэце паміж Томасам Джэфэрсанам і Аляксандрам Гамільтанам. Вашынгтон усталяваў трывалы прэцэдэнт для пасады прэзыдэнта, улучна з традыцыямі рэспубліканізму, мірнай перадачай улады, ужываньнем тытулу «спадар прэзыдэнт» і традыцыяй двух тэрмінаў.

Юнацтва й пачатак ваеннай кар’еры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Джордж Вашынгтон нарадзіўся 22 лютага 1732 у Вірджыніі. Першы сын Аўгусьціна Вашынгтона і яго другой жонкі, Мэры Бол Вашынгтон. Дзяцінства і юнацтва ён правёў у сьціплых умовах, атрымаў павярхоўную школьную адукацыю. У 11 гадоў страціў свайго бацьку, уладальніка тытунёвай плянтацыі. Яго выхоўваў браценік Лоўрэнс, пасьля сьмерці якога ён пераняў у 1752 маёнтак Маўнт Вэрнон пад Александрыяй. З 1748 дапамагаў барону Фэрфаксу. У 21 год Вашынгтон стаў Брыгадзірам Муляроў у братэрстве масонаў.

У 1754 Вашынтгон удзельнічаў у баях з францускімі войскамі каля форта Дзюкэн, патрапіў у палон, калі абараняў форт Нэсэсіці (Пэнсыльванія). Французы адпусьцілі Вашынгтона і яго атрад з воінскімі ўшанаваньнямі, пасьля чаго ён звольніўся са службы. Але ў наступным годзе Вашынгтон ізноў уступіў у каляніяльнае апалчэньне ў званьні падпалкоўніка. У новай ваеннай экспэдыцыі да форта Д’юкэн ён камандаваў адступам апалчэнцаў пасьля таго, як французы і іх саюзьнікі-індзейцы ўстроілі ім засаду і забілі камандзіра атрада ангельскага генэрала Брэдака. У тым баі загінула больш за палову ангельскіх апалчэнцаў. Вашынгтон выявіў асабістую адвагу і вывяў з акружэньня ўсіх, хто застаўся ў жывых. За гэты подзьвіг ён удастоіўся званьня палкоўніка і быў прызначаны камандзірам вірджынскага апалчэньня. У траўні 1756 году, калі ў Эўропе пачалася Сямігадовая вайна і Ангельшчына сутыкнулася ў той вайне з Францыяй, палкоўнік Джордж Вашынгтон ачоліў абарону заходняй мяжы штату Вірджынія ад французаў. У 1759 годзе ён выйшаў у адстаўку і заняўся грамадзкай дзейнасьцю. Перад гэтым ён паспрабаваў уступіць у шэрагі рэгулярнага брытанскага войска, але атрымаў адмову. Неўзабаве яго абралі дэпутатам заканадаўчага збору штату Вірджынія, 1-га і 2-га Кантынэнтальных кангрэсаў.

Марта Кастыч Дэндрыдж.

Джорджа Вашынгтона і Марту Кастыс Дэндрыдж пазнаёмілі сябры Марты. Джордж прапанаваў руку й сэрца празь некалькі тыдняў пасьля знаёмства. Яны ажаніліся 6 студзеня 1759, калі ім было па 27 гадоў. Джордж і Марта сталі жыць у доме бацькоў Марты, які называўся Белым Домам. Пасьля гэтае імя дадуць рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША. Гэта быў другі шлюб Марты. Яе першы муж, Дэніел Парк Кастыс, памёр у 1757. Джордж ніколі ня меў сваіх дзяцей, але ён усынавіў чатырох дзяцей Марты. У Марты й Джорджа было сем унукаў.

Амэрыканская рэвалюцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На Другі Кантынэнтальны Кангрэс (красавік 1775) Вашынгтон прыйшоў у ваеннай форме, кажучы гэтым, што ён ужо падрыхтаваны да вайны. Яго аўтарытэт, ваенны вопыт, харызма, рэпутацыя шчырага патрыёта паспрыялі на падтрымку паўднёвых штатаў, асабліва Вірджыніі. Кангрэс стварыў Кантынэнтальную Армію 14 чэрвеня. Празь некаторы час Вашынгтон стаў галоўнакамандуючым, узяў адказнасьць за камандаваньне амэрыканскімі сіламі. У арміі адчуваўся катастрафічны недахоп пораху, таму Вашынгтон шукаў іншыя крыніцы. Францыя й рэйды на ангельскія арсэналы часткова дапамагалі.

17 сакавіка 1776 году Кантынэнтальнае войска (20 тысячаў чалавек, 6 тысячаў апалчэнцаў) атрымала першую важную перамогу — пры аблозе гораду Бостану. Вашынгтон вымусіў 7-тысячны ангельскі гарнізон, якім камандаваў каралеўскі генэрал Ўільям Гоў, эвакуявацца морам з Бостану.

Партрэт Джорджа Вашынгтона.

Аднак затым усьлед ішла няўдалая спроба Кантынэнтальнага войска абараніць ад ангельцаў горад Нью-Ёрк. Лёнданскі ўрад загадаў генэралу Ўільяму Гоў пакончыць з рэвалюцыяй у амэрыканскіх калёніях і паслала яму ў падмацаваньне войска і эскадру пад камандаваньнем яго брата адмірала Рычарда Гоў. У ліпені 1776 году на Стэйтэн-Айлэнд высадзіўся брытанскі 32-тысячны дэсант. Генэрал Джордж Вашынгтон арганізаваў абарону Лонг-Айлэнду і Мангэтану, але не хапала і людзей, і прыладаў, і баяпрыпасаў. Ангельцы пайшлі ў наступ і разьбілі праціўніка.

Армія Вашынгтона перапраўляецца праз раку.

Неўзабаве Вашынгтону прыйшлося, пераправіўшыся праз раку Дэлавэр, адступіць у Пэнсыльванію. Пасьля Кантынэнтальны кангрэс зьбёг зь Філадэлфіі ў паўночны горад Балтымар.

Да таго часу амэрыканскае войска налічвала ўсяго тры тысячы чалавек. Ангельскі генэрал Ўільям Гоў меў у сваім распараджэньні 34-тысячнае войска. Пасьля здабытай перамогі ў Нью-Ёрку ён рашыў дачакацца вясны, каб канчаткова разграміць амэрыканскіх мяцежнікаў. Аднак не прыняў у разьлік рашучасьць і ініцыятыўнасьць галоўнакамандуючага Кантынэнтальнага войска.

У калядную ноч 1776 году Джордж Вашынгтон ажыцьцявіў сваю найболей вядомую баявую апэрацыю. Пяройдучы зьмёрзлую раку Дэлавэр, зь мінімальнымі стратамі ўзяў у палон 900 салдат і афіцэраў каралеўскага войска. Затым у Прынстане былі захопленыя склады. Гэтыя перамогі ня толькі паднялі баявы дух Кантынэнтальнага войска, але і прыцягнулі ў яе добраахвотнікаў, якія жадалі са зброяй у руках адстойваць незалежнасьць калёніяў ад брытанскіх войскаў.

Вашынгтон рашыў правесьці рэарганізацыю даручанага яму войска, усьведамляючы, што пакуль немагчыма перамагчы ангельцаў у палявой бітве. Час жа працаваў на амэрыканцаў, паколькі зацяжная вайна ў калёніях вымотвала ваенную сілу Вялікабрытаніі, у якой былі немалыя праблемы і ў іншых частках сьвету. Абапіраючыся на рэвалюцыйны запал амэрыканцаў, Джордж Вашынгтон здолеў у кароткія тэрміны стварыць рэгулярнае і баяздольнае войска, якое цяпер пасьпяхова дзейнічала супраць ангельцаў сумесна з партызанскімі атрадамі. Галоўнакамандуючы прыняў меры для абароны гораду Філадэлфія і прадухіліў уварваньне каралеўскіх войскаў з Канады. 17 кастрычніка 1777 году пад горадам Саратога амэрыканскія паўстанцы атрымалі над праціўнікам пераканаўчую перамогу.

Перамога Вашынгтона ў Ёрктаўне.

Каб стварыць сапраўды рэгулярнае войска, яго галоўнакамандуючы са згоды ўрада Злучаных Штатаў і кангрэсмэнаў запрасіў вайскоўцаў з Эўропы. Джордж Вашынгтон кіраваў баявымі дзеяньнямі пры блякадзе межаў штату Нью-Ёрк, занятага ангельцамі. Ён па-ранейшаму лічыў галоўным захаваньне створанай ім рэгулярнага войска на бліжэйшую будучыню, паколькі ў Эўропе насьпявала вайна паміж Францыяй і Ангельшчынай. Вашынгтон не памыліўся ў сваіх разьліках. Сапраўды, улетку 1778 году Францыя абвесьціла вайну Вялікабрытаніі і стала больш актыўна падтрымліваць амэрыканскіх паўстанцаў. У чэрвені 1779 прыкладу Францыі рушыла ўсьлед Гішпанія.

20 чэрвеня 1778 году адбылася Манмуцкая бітва. Амэрыканскімі войскамі камандаваў генэрал Лі, які ў крытычны момант загадаў адступіць, што выклікала замяшаньне ў шэрагах амэрыканскага войска. Тады Джордж Вашынгтон асабіста натхніў і згуртаваў сваё войска, і ў выніку гэтага амэрыканцы перамаглі. Генэрал Лі быў з ганьбай звольнены з войска.

Вашынгтон ідзе ў адстаўку з пасады вайскавода арміі.

У гэты час у шэрагах амэрыканскага войска пачаліся мецяжы, выкліканыя абясцэньваньнем кантынэнтальных грошай і цяжкасьцямі з забесьпячэньнем правіянтам. Усяго адбылося шэсьць мецяжоў, якія былі хутка падушаныя ваеннай сілай. Адной з галоўных была перамога ў Ёрктаўне.

19 кастрычніка 1781 году Джордж Вашынгтон прыняў ад лорда Карнуоліса капітуляцыю брытанскага каралеўскага войска. 30 лістапада 1782 была складзеная Парыская дамова, па якой прызнавалася незалежнасьць Злучаных Штатаў і аб’яўлялася аб заканчэньні ваенных дзеяньняў паміж ЗША і Вялікабрытаніяй. 23 лістапада наступнага году брытанскае войска эвакуяваліся зь Нью-Ёрку. У горад уступілі войскі Джорджа Вашынгтона. Хутка па вайне Вашынгтон пайшоў у адстаўку з пасады вайскавода арміі.

Раньняя рэспубліка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вяртаньне ў Маўнт-Вэрнан

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля таго як за больш чым восем з паловай гадоў вайны Вашынгтон правёў у Маўнт-Вэрнане ўсяго дзесяць дзён, ён вельмі жадаў вярнуцца дадому. Ён прыбыў туды напярэдадні Калядаў. Паводле гісторыка Джона Фэрлінга, Вашынгтон быў шчасьлівы, што стаў «вольным ад мітусьні вайсковага лягеру і напружанага жыцьця на дзяржаўнай службе»[10]. У Маўнт-Вэрнане бесьперапынна прыбывалі наведнікі, якія хацелі выказаць яму сваю пашану[11][12].

Вашынгтон аднавіў цікавасьць да праектаў асваеньня Вялікага Змрочнага балота і будаўніцтва Патамаскага каналу, распачатых яшчэ да вайны, хоць аніводзін з гэтых праектаў ня даў яму прыбытку[13]. У 1784 годзе ён зьдзейсьніў 34-дзённае падарожжа працягласьцю 1090 км, каб агледзець свае зямельныя ўладаньні ў Агаё[14]. Ён таксама кантраляваў завяршэньне перабудовы Маўнт-Вэрнану, у выніку якой ягоны дом ператварыўся ў маёнтак, які захаваўся да нашых дзён. Аднак ягоны фінансавы стан заставаўся няўстойлівым. Крэдыторы разьлічваліся зь ім абясцэненай валютай ваеннага часу, а сам ён меў значныя запазычанасьці па падатках і заработнай плаце. За час ягонай адсутнасьці Маўнт-Вэрнан не даваў прыбытку, а ўраджаі заставаліся кепскімі праз шкоднікаў і неспрыяльнае надвор’е. У 1787 годзе маёнтак ужо адзінаццаты год запар завяршыў гаспадарчы год з стратамі[15][16][17].

Каб аднавіць прыбытковасьць сваёй гаспадаркі, Вашынгтон распрацаваў новы плян пераўпарадкаваньня земляў і пасьпяхова заняўся вырошчваньнем розных відаў хуткарослых дрэваў і мясцовых кустоў. У 1785 годзе, атрымаўшы ў падарунак племяннога асла ад гішпанскага караля Карляса III, ён таксама пачаў разводзіць мулаў. Вашынгтон быў перакананы, што мулы здольныя зрабіць сапраўдную рэвалюцыю ў сельскай гаспадарцы[18].

Філадэлфійскі канвэнт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Перад тым як у чэрвені 1783 году вярнуцца да прыватнага жыцьця, Вашынгтон выступіў з заклікам да стварэньня моцнага зьвязу штатаў. Хоць ён і засьцерагаўся, што яго могуць абвінаваціць ва ўмяшаньні ў цывільныя справы, ён надаслаў штатам цыркулярны ліст, у якім сьцьвярджаў, што Артыкулы Канфэдэрацыі былі ня больш чым «вяроўкай зь пяску». Ён лічыў, што краіна знаходзіцца на мяжы «анархіі і бязладзьдзя», маючы ўразьлівы стан да замежнага ўмяшальніцтва, і што агульнанацыянальная канстытуцыя здольная аб’яднаць штаты пад уладай моцнага цэнтральнага ўраду[19][20][21].

Сцэна падпісаньня Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Калі ў жніўні 1786 году ў Масачусэтсе выбухнула паўстаньне Шэйса, Вашынгтон яшчэ больш пераканаўся ў неабходнасьці нацыянальнай канстытуцыі[22][23]. Некаторыя прыхільнікі моцнай фэдэральнай улады былі занепакоеныя тым, што маладую рэспубліку паглынае безладзіца. Таму 11 верасьня 1786 году яны сабраліся ў Анапалісе, каб заклікаць Кангрэс перагледзець Артыкулы Канфэдэрацыі[24][21]. Кангрэс пагадзіўся склікаць у Філадэлфіі ў 1787 годзе Канстытуцыйны канвэнт, на які кожны штат павінен быў накіраваць сваіх дэлегатаў[25][26]. Вашынгтон быў абраны кіраўніком дэлегацыі Вірджыніі, але спачатку адмовіўся. Ён меў сумневы ў юрыдычнай законнасьці канвэнту і раіўся з Джэймзам Мэдысанам, Гэнры Ноксам ды іншымі палітычнымі дзеячамі. Яны пераканалі яго ўзяць удзел у зьезьдзе, паколькі лічылі, што ягоны аўтарытэт можа заахвоціць тыя штаты, якія яшчэ вагаліся, накіраваць сваіх прадстаўнікоў, палегчыць працэс ратыфікацыі і надаць канвэнту большую легітымнасьць[27][21].

Вашынгтон прыбыў у Філадэлфію 9 траўня 1787 году, а канвэнт усчачаў сваю працу 25 траўня. Бэнджамін Франклін прапанаваў кандыдатуру Вашынгтона на пасаду старшыні паседжаньняў, і той быў абраны аднагалосна[28][25][29]. Дэлегат Эдмунд Рэндалф прадставіў распрацаваны Джэймзам Мэдысанам Вірджынскі плян, які прадугледжваў стварэньне цалкам новай канстытуцыі і сувэрэннага нацыянальнага ўраду. Вашынгтон рашуча падтрымаў гэтую прапанову[30]. Аднак асабліва вострыя спрэчкі выклікала пытаньне прадстаўніцтва штатаў, у выніку чаго быў прапанаваны альтэрнатыўны Нью-Джэрзійскі плян[31]. 10 ліпеня Вашынгтон пісаў Аляксандру Гамільтану, што амаль страціў надзею ўбачыць спрыяльны вынік працы канвэнту і таму шкадаваў, што ўвогуле ўзяўся за гэтую справу[32]. Не зважаючы на свае сумневы, ён выкарыстаў свой вялікі аўтарытэт у падтрымку працы іншых дэлегатаў і заклікаў многіх палітыкаў падтрымаць ратыфікацыю Канстытуцыі ЗША[33]. Канчатковы варыянт канстытуцыі ўвасобіў у сабе Канэктыкуцкі кампраміс паміж двума праектамі. 17 верасьня 1787 году яго падпісалі 39 з 55 дэлегатаў канвэнту[34].

Першыя прэзыдэнцкія выбары

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Незадоўга да першых прэзыдэнцкіх выбараў 1789 году, у 1788 годзе, Вашынгтон быў прызначаны канцлерам каледжу Ўільяма і Мэры[35]. Ён працягваў займаць гэтую пасаду цягам усяго свайго прэзыдэнцтва і да самай сьмерці[36]. Дэлегаты, якія рыхтавалі першыя прэзыдэнцкія выбары, ужо загадзя разьлічвалі, што Вашынгтон стане прэзыдэнтам, і пакінулі яму мажлівасьць самому вызначыць характар і межы гэтай пасады па абраньні[32]. Калі 4 лютага 1789 году выбарнікі штатаў аддалі свае галасы[37][38], Вашынгтон быў абраны аднагалосна. Ён застаецца адзіным прэзыдэнтам у гісторыі ЗША, які быў абраны такім чынам[39]. Поруч з Вашынгтонам Джон Адамз быў абраны віцэ-прэзыдэнтам[40]. Не зважаючы на тое, што Вашынгтон пісаў пра свае «трывожныя і балючыя пачуцьці» з прычыны неабходнасьці пакінуць Маўнт-Вэрнан, 16 красавіка 1789 году ён выправіўся ў Нью-Ёрк, дзе тады знаходзілася сталіца краіны[41][42].

На пасадзе прэзыдэнта

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Інаўгурацыя Вашынгтона на пасаду прэзыдэнта адбылася 30 красавіка 1789 году. Палітык даў прэзыдэнцкую прысягу ў Фэдэральнай залі ў Нью-Ёрку[43][44]. Ягоны экіпаж суправаджалі атрады міліцыі і вайсковы аркестар, а за ім у інаўгурацыйнай працэсіі ехалі дзяржаўныя дзеячы і замежныя дыпляматы, а агульная колькасьць гледачоў дасягала 10 тысячаў чалавек[45][46]. Прысягу прымаў Робэрт Лівінгстан, выкарыстоўваючы Біблію, якую надалі масоны[43][47].

Фэдэральная заля ў Нью-Ёрку, дзе ладзілася інаўгурацыя Вашынгтона.

Вашынгтон прачытаў прамову ў залі Сэнату, у якой зьвярнуўся з просьбай, каб «Усемагутны Бог (…) асьвяціла свабоды і шчасьце народу ЗША»[46][48]. Хоць ён хацеў служыць без заробку, Кангрэс настаяў на тым, каб ён атрымліваў плату[23], прызначыўшы яму 25 тысячаў даляраў на год[49]. Дзеля параўнаньня, віцэ-прэзыдэнт тады атрымліваў 5 тысячаў даляраў на год. Вашынгтон пісаў Джэймзу Мэдысану, што хоча быць узорам для наступнікаў, таму шчыра жадаў, каб усе было ўкладзена на правільных прынцыпах[50]. З гэтае прычыны ён выступаў супраць велічных тытулаў, прапанаваных Сэнатам, такіх як «Ягоная Вялікасьць» і «Ягоная Высокасьць Прэзыдэнт», аддаючы перавагу простаму звароту «спадар Прэзыдэнт»[51][52][53]. Да ягоных прэзыдэнцкіх інавацыяў належалі інаўгурацыйнае пасланьне, звароты да Кангрэсу і кабінэтная форма арганізацыі выканаўчай улады[54]. Ён таксама прызначыў першых судзьдзяў Вярхоўнага суда краіны[55].

Інаўгурацыйны партрэт Вашынгтона блізу 1795 году.

Вашынгтон быў здольным адміністратарам і добра заўважаў таленты і характары людзей[56][54]. Старая Канфэдэрацыя ня мела дастатковых паўнамоцтваў дзеля выкананьня сваіх функцыяў, бо ёй бракавала моцнага кіраўніцтва, выканаўчай улады, яна валодала толькі невялікім чыноўніцкім апаратам, мела вялікі дзяржаўны доўг, абясцэненыя папяровыя грошы і не валодала правам прасоўваць падаткі[57]. У 1789 годзе Кангрэс стварыў выканаўчыя дэпартамэнты, у тым ліку Дзяржаўны дэпартамэнт, Вайсковы дэпартамэнт і Дэпартамэнт скарбу. Вашынгтон прызначыў Эдмунда Рэндалфа генэральным пракурорам, Сэм’юэла Осгуда генэральным паштмайстрам, Томаса Джэфэрсана дзяржаўным сакратаром, Гэнры Нокса вайсковым сакратаром, а Аляксандра Гамільтана сакратаром скарбу. Кабінэт Вашынгтона стаў дарадчым органам, хоць Канстытуцыя гэтага не прадугледжвала[58][59][60]. Вашынгтон абмяжоўваў абмеркаваньні ў кабінэце толькі тымі пытаньнямі, якія сам абіраў, і чакаў ад кіраўнікоў дэпартамэнтаў паслухмянага выкананьня сваіх пастановаў[57]. Ён стрымана карыстаўся правам вэта, уважаючы, што пакідае свой подпіс пад многімі законапраектамі, зь якімі ягонае меркаваньне магло не супадаць[61].

Вашынгтон выступаў супраць палітычнай фракцыйнасьці і заставаўся беспартыйным цягам усяго свайго прэзыдэнцтва[62][63]. Ён прыхільна ставіўся да фэдэралісцкай формы дзяржаўнага кіраваньня. Найбліжэйшыя дарадцы Вашынгтона ўтварылі два лягеры, што стала прадвесьцем да ўзьнікненьня Першай партыйнай сыстэмы. Гамільтан стварыў Фэдэралісцкую партыю, каб умацаваць дзяржаўны крэдыт і пабудаваць эканамічна магутную нацыю. Джэфэрсан выступіў супраць праграмы Гамільтана і заснаваў Джэфэрсанаўскіх рэспубліканцаў. Вашынгтон падтрымліваў палітычны курс Гамільтана, і ўрэшце ён быў рэалізаваны, але гэта выклікала вострыя палітычныя спрэчкі ў апараце[64].

Да іншых важных уласна дзяржаўных пытаньняў падчас першага прэзыдэнцкага тэрміну Вашынгтона належалі плянаваньне сталай нацыянальнай сталіцы[65], прыняцьце некалькіх канстытуцыйных паправак, у тым ліку Біля аб правах[66][67], а таксама працяглыя дыскусіі вакол рабства[66][67] і пашырэньня на землі карэнных народаў Амэрыкі[68]. Вашынгтон абвесьціў 26 лістапада 1789 году днём Падзякі, каб садзейнічаць умацаваньню нацыянальнага адзінства[69][70][71][72].

Вашынгтон у 1797 годзе.

Спачатку Вашынгтон плянаваў пайсьці ў адстаўку па заканчэньні свайго першага тэрміну, бо быў стомлены дзяржаўнай службай і меў праблемы са здароўем. Пасьля таго як яму давялося сутыкнуцца з унутранымі сваркамі ў сваім кабінэце і з партыйнай крытыкай, ён выказваў энтузіязму наконт другога тэрміну, а Марта Вашынгтон таксама не жадала, каб ён зноў балятаваўся[73][74][75][76]. Акрамя таго, ягоны пляменьнік Джордж Аўгустын Вашынгтон, які кіраваў Маўнт-Вэрнанам у ягоную адсутнасьць, быў цяжка хворы, што яшчэ больш узмацняла жаданьне Вашынгтона адысьці ад справаў[77]. Аднак многія настойвалі, каб ён балятаваўся ізноў. Джэймз Мэдысан папярэджваў, што ягоны адыход толькі пагоршыць небясьпечны палітычны раскол паміж кабінэтам і Палатай прадстаўнікоў. Томас Джэфэрсан таксама прасіў яго не сыходзіць, абяцаючы спыніць свае нападкі на Гамільтана[78][79][80][74]. Аляксандар Гамільтан сьцьвярджаў, што адсутнасьць Вашынгтона будзе «ўспрымацца як найвялікшае зло для краіны»[81]. Калі набліжаліся прэзыдэнцкія выбары 1792 году, Вашынгтон пагадзіўся вылучыць сваю кандыдатуру[82]. 13 лютага 1793 году Калегія выбарнікаў аднагалосна пераабрала Вашынгтона прэзыдэнтам, а Джон Адамз быў паўторна абраны віцэ-прэзыдэнтам, атрымаўшы 77 галасоў супраць 50[82]. 4 сакавіка 1793 году Вашынгтон даў прысягу перад судзьдзём Ўільямам Кушынгам у Кангрэс-холе ў Філадэлфіі[77][83].

22 красавіка 1793 году, пасьля пачатку Францускіх рэвалюцыйных войнаў, Вашынгтон агалосіў аб нэўтралітэце, у якім абвесьціў аб няўдзеле ЗША ў гэтых справах. Ён спрабаваў ладзіць сяброўскую і нэўтральную палітыку ў дачыненьні да розных бакоў гэтай вайны, адначасна з гэтым папярэджваючы амэрыканцаў унікаць далучэньня да канфлікту[84][85][86][87][88]. Хоць Вашынгтон прызнаў рэвалюцыйны ўрад Францыі, у рэшце рэшт ён запатрабаваў адкліканьня францускага прадстаўніка ў ЗША Эдмона-Шарля Жэнэ[89]. Жэнэ быў крыніцай дыпляматычных праблемаў і адкрыта варожа ставіўся да палітыкі нэўтралітэту Вашынгтона. Ён дамогся выкарыстаньня чатырох амэрыканскіх караблёў у якасьці прыватных суднаў дзеля нападаў на гішпанскія сілы ў Флорыдзе, а таксама арганізоўваў атрады міліцыі дзеля дзеяў супраць брытанскіх уладаньняў. Аднак ягоныя намаганьні ня здолелі ўцягнуць ЗША ў вайну[90][91].

Статуя Вашынгтона, усталяваная ва Ўотфордзе штату Пэнсыльваніі.

Падчас свайго другога прэзыдэнцкага тэрміну Вашынгтон сутыкнуўся з двума буйнымі ўнутранымі канфліктамі. Першым было Паўстаньне празь віскі, якое адбылося ў Пэнсыльваніі і ўсчалася супраць падатку на алькагольныя напоі. Вашынгтон мабілізаваў апалчэньне і асабіста ачоліў экспэдыцыю супраць паўстанцаў, здушыўшы мяцеж[23][92]. Другім канфліктам была Паўночна-Заходняя індзейская вайна, якая вялася паміж белымі пасяленцамі і карэннымі народамі Амэрыкі, якіх падтрымлівалі брытанцы, апошнія разьмяшчаліся ў фортах, якія яны адмовіліся пакінуць пасьля Вайны за незалежнасьць[23][93]. У 1794 годзе амэрыканскія войскі разьбілі сілы карэнных народаў у бітве пры Фолен-Тымбэрз, фактычна паклаўшы канец гэтаму канфлікту[23].

Выява палітыка на памятнай манэце 2004 году.

Гамільтан распрацаваў дамову Джэя, каб нармалізаваць гандлёвыя дачыненьні зь Вялікабрытаніяй, каб дамагчыся вываду брытанцаў з заходніх фартоў, а таксама разьвязаць пытаньне фінансавых даўгоў, што засталіся па рэвалюцыі[94]. Старшыня Вярхоўнага суда Джон Джэй прадстаўляў пазыцыю Вашынгтона і падпісаў дамову 19 лістапада 1794 году. Вашынгтон падтрымаў яе, бо яна дазваляла пазьбегнуць вайны[95], хоць ён быў незадаволены тым, што многія палажэньні былі выгадныя перадусім Вялікабрытаніі[96]. Ён мабілізаваў грамадзкую падтрымку і дамогся ратыфікацыі дамовы[97][98], але пры гэтым сутыкнуўся з грамадзкай крытыкай і вострымі палітычнымі спрэчкамі[23][99]. Пасьля таго як брытанцы пакінулі свае форты вакол Вялікіх азёраў, прапанаванае разьмежаваньне паміж Канадай і ЗША было перададзенае на арбітражны разгляд. Былі ўрэгуляваныя шматлікія даўгі, што паходзілі яшчэ з дарэвалюцыйнага часу, а брытанцы адкрылі Брытанскую Вэст-Індыю для амэрыканскіх купцоў. Пагадненьне забясьпечыла мір зь Вялікабрытаніяй і на дзесяцігодзьдзе падтрывала гандаль. Аднак Джэфэрсан сьцьвярджаў, што яно раззлавала Францыю і «хутчэй наблізіла вайну, чым прадухіліла яе»[100]. Пазьней гэтая ацэнка часткова пацьвердзілася, бо па складаньні дамовы дачыненьні з Францыяй пагоршыліся, і Француская дырэкторыя дазволіла захоп амэрыканскіх суднаў усяго за два дні да заканчэньня прэзыдэнцкага тэрміну Вашынгтона[101]. Наступны прэзыдэнт, Джон Адамз, атрымаў у спадчыну пагрозу магчымай вайны[102][103]. Справы з Гішпаніяй былі больш пасьпяховымі. Томас Пінкні ў 1795 годзе склаў дамову Сан-Лярэнса, якая вызначыла мяжу паміж ЗША і гішпанскімі ўладаньнямі, а таксама гарантавала амэрыканцам права вольнай навігацыі па рацэ Місысыпі[23][104].

31 ліпеня 1793 году Джэфэрсан пайшоў у адстаўку з кабінэту[105]. Гамільтан пакінуў сваю пасаду ў студзені 1795 году, і яго замяніў Олівэр Ўолкат-малодшы. Стасункі Вашынгтона з вайсковым сакратаром Гэнры Ноксам пагоршыліся праз чуткі, што Нокс атрымліваў выгаду ад кантрактаў на будаўніцтва амэрыканскіх фрэгатаў, замоўленых нібыта дзеля барацьбы зь піратамі паводле Марскога акту 1794 году. У выніку Нокс быў вымушаны пайсьці ў адстаўку[106][107][108]. У апошнія месяцы свайго прэзыдэнцтва Вашынгтон быў атакаваны з боку палітычных праціўнікаў і партыйнай прэсы, якая абвінавачвала яго ў празьмерных амбіцыях і прагнасьці. З часам ён пачаў успрымаць прэсу як сілу, якая расколвае нацыю[109][110]. Вашынгтон таксама выступіў супраць патрабаваньняў Кангрэсу атрымаць дакумэнты, павязаныя з дамовай Джэя. Ён сьцьвярджаў, што гэтыя матэрыялы «ня маюць дачыненьня ані да якой мэты, якая ўваходзіць у кампэтэнцыю Палаты прадстаўнікоў, акрамя працэдуры імпічмэнту, якая ў рэзалюцыі ня згадваецца»[23].

Разьвітальны зварот

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вашынгтонавы «Разьвітальны зварот» у газэце American Daily Advertiser.

Напрыканцы свайго другога тэрміну Вашынгтон пайшоў у адстаўку. Ён быў расчараваны асабістымі закідамі ў свой адрас і хацеў забясьпечыць мажлівасьць арганізацыі сапраўды канкурэнтных прэзыдэнцкіх выбараў. Ён не лічыў сябе зьвязаным абмежаваньнем у два тэрміны, але ягоны адыход стварыў важны палітычны прэцэдэнт[111]. У траўні 1792 году, рыхтуючыся да сыходу з пасады, Вашынгтон даручыў Джэймзу Мэдысану падрыхтаваць разьвітальны зварот, першы варыянт якога адразу атрымаў назву «Разьвітальны зварот»[112]. У траўні 1796 году Вашынгтон перадаў рукапіс Аляксандру Гамільтану, які істотна яго перапрацаваў, пасьля чаго Вашынгтон зрабіў канчатковыя праўкі[113][114][115]. 19 верасьня 1796 году газэта American Daily Advertiser, якая належала Дэйвіду Клейпулу, апублікавала гэты зварот[116][117].

Вашынгтон падкрэсьліваў, што нацыянальная тоеснасьць мае першачарговае значэньне, і заяўляў, што «назва АМЭРЫКАНЕЦ (…) заўсёды павінна ўзвышаць справядлівы гонар патрыятызму»[118][119]. Ён папярэджваў пра небясьпекі палітычных партыяў і пра шкоду ад зьмяшэньня замежных хаўрусаў з унутранымі справамі дзяржавы[120][121][122]. Вашынгтон раіў падтрымліваць сяброўскія стасункі і гандаль з усімі народамі, але ўстрымлівацца ад удзелу ў эўрапейскіх войнах[123][124]. Ён таксама падкрэсьліваў важнасьць рэлігіі, сьцьвярджаючы, што «рэлігія і маральнасьць ёсьць незаменнымі апірышчамі» для рэспублікі[125].

Напрыканцы свайго звароту ён разважаў пра ўласную спадчыну: «Я горача малю Ўсемагутнага Бога адвярнуць або зьмякчыць тое зло, да якога могуць прывесьці мае ненаўмысныя памылкі. Я таксама нясу з сабою надзею, што мая краіна аніколі ня кіне ставіцца да іх з паблажлівасьцю і што, пасьля сарака пяці гадоў майго жыцьця, адданага служэньню ёй з сумленным руплівым імкненьнем, недахопы маіх абмежаваных здольнасьцяў будуць адданыя забыцьцю, як і я сам неўзабаве адыду ў прыстанак спачыну»[126].

Пасьля першай публікацыі многія рэспубліканцы, у тым ліку Джэймз Мэдысан, раскрытыкавалі гэты зварот і назвалі яго антыфранцускім палітычным дакумэнтам. Сам Мэдысан лічыў, што Вашынгтон занадта моцна схіляўся на бок Вялікабрытаніі[127]. У 1972 годзе дасьледнік Вашынгтона Джэймз Флекснэр адзначыў, што «Разьвітальны зварот» атрымаў такую ж высокую ацэнку, як Дэклярацыя незалежнасьці ЗША Томаса Джэфэрсана і Гетысбэрская прамова Абрагама Лінкальна[113][128]. У 2010 годзе Чэрнаў назваў «Разьвітальны зварот» адным з найбольш уплывовых выказваньняў пра рэспубліканізм[110].

Калі Вашынгтон вярнуўся ў Маўнт-Вэрнан у сакавіку 1797 году, ён прысьвяціў сябе сваім бізнэсовым справам, хоць ягоныя плянтацыйныя гаспадаркі прыносілі толькі нязначны прыбытак[129][130]. Амаль усё ягонае багацьце было ўвасобленае ў зямлі і рабах, а не ў наяўных грошах. Каб павялічыць свае прыбыткі, Вашынгтон збудаваў вінакурню дзеля вытворчасьці віскі, выкарыстоўваючы працу сваіх паняволеных работнікаў[131][132].

Маёнтак Вашынгтонаў у Маўнт-Вэрнане.

Ён таксама займаўся спэкуляцыяй зямлёю, купляючы надзелы дзеля стымуляваньня забудовы вакол новай сталіцы краіны — Вашынгтона, названай у ягоны гонар у 1791 годзе, якая знаходзілася крыху вышэй па рацэ Патомак ад Маўнт-Вэрнану. Ён прадаваў зямельныя надзелы ў сталіцы асобнымі дзялянкамі інвэстарам сярэдняй дастачы, а не буйнымі тэрыторыямі буйным інвэстарам, бо лічыў, што першыя будуць больш схільныя ўкладаць сродкі ў разьвіцьцё гэтых тэрыторыяў[133][134]. Вашынгтон таксама валодаў вялікімі землямі на захадзе (у рэгіёне П’емонт), якія прыносілі мала прыбытку, і ён безвынікова спрабаваў іх прадаць[135]. На момант сваёй сьмерці ў 1799 годзе ён меў права ўласнасьці больш чым на 23 тысячаў гектараў зямлі на тэрыторыі Вірджыніі, Агаё, Мэрылэнду, Пэнсыльваніі, Нью-Ёрку, Кентукі і Паўночна-Заходняй тэрыторыі[136].

На пэнсіі Вашынгтон стаў яшчэ больш перакананым фэдэралістам. Ён адкрыта падтрымліваў Акты аб замежніках і крамольных выказваньнях і пераканаў фэдэраліста Джона Маршала балятавацца ў Кангрэс, каб аслабіць уплыў джэфэрсанаўцаў у Вірджыніі[137]. Калі ў 1798 годзе францускія капэры пачалі захопліваць амэрыканскія караблі, а дачыненьні паміж дзьвюма краінамі пагоршыліся і прывялі да шэтак званай Квазівайны, Вашынгтон напісаў вайсковаму сакратару Джэймзу Макгэнры, прапануючы арганізаваць войска[138]. 4 ліпеня 1798 году Адамз прызначыў яго на пасаду лейтэнант-генэрала і вайскавода арміямі ЗША[139][140]. Вашынгтон займаў гэтую пасаду з 13 ліпеня 1798 году і да сваёй сьмерці праз 17 месяцаў[140]. Ён браў удзел у плянаваньні вайсковых дзеяў, але даручыў беспасярэдняе кіраўніцтва войскам Аляксандру Гамільтану. За ўвесь гэты час аніводная замежная армія не ўварвалася ў ЗША, таму Вашынгтон гэтак і ня браў на сябе камандваньне ў палявых умовах[141][142].

«Вашынгтон на сьмяротным ложы» 1851 году працы Джуніюса Брутуса Стэрнза.

12 сьнежня 1799 году Вашынгтон цягам пяці гадзінаў конна аглядаў свае гаспадаркі ў дрэннае надвор’е. Пасьля гэтага ён абедаў з гасьцямі, нават не пераапрануўшы мокрай вопраткі[143]. На наступны дзень яму забалела горла, але ён усё яшчэ пачуваўся дастаткова добра, каб пазначаць дрэвы, прызначаныя для высечкі[144]. Рана раніцаю яшчэ празь дзень ён прачнуўся з моцным запаленьнем горла і цяжкасьцямі з дыханьнем. Паколькі кровапусканьне ў той час было звычайнай мэдычнай практыкай, таму ён загадаў кіраўніку сваёй гаспадаркі Джорджу Роўлінзу выпусьціць амаль паўлітры крыві. Сям’я выклікала лекараў Джэймза Крэйка, Густавуса Рычарда Браўна і Элайшу Дыка[145]. Спачатку Браўн меркаваў, што Вашынгтон пакутуе ад пэрытанзылярнага абсцэсу, а Дык лічыў, што гаворка ідзе пра больш сур’ёзнае «моцнае запаленьне абалонак горла»[146][147]. Лекары працягнулі крывяпуск, у выніку якога было выдалена блізу пяці пінтаў крыві, але стан Вашынгтона толькі пагаршаўся. Дык прапанаваў зрабіць трахеастамію, аднак астатнія мэдыкі не былі знаёмыя з гэтай працэдурай і не падтрымалі яе[145].

Паводле ўспамінаў, Вашынгтон памёр паміж 10-й і 11-й гадзінай вечара 14 сьнежня 1799 году, а Марта Вашынгтон сядзела ля ягонага ложка. Ягонымі апошнімі словамі былі: «Усё добра»[148][149]. Дыягназ хваробы Вашынгтона і беспасярэдняя прычына ягонай сьмерці да гэтага часу застаюцца прадметам дыскусіяў. У апублікаваным справаздачным дакумэнце Крэйка і Браўна сьцьвярджалася, што ягоныя сымптомы адпавядалі стану, які тады выкарыстоўваўся дзеля абазначэньня цяжкага запаленьня верхняй часткі дыхальных шляхоў, у тым ліку пэрытанзылярнага абсцэсу. Абвінавачаньні ў мэдычнай нядбаласьці не сьціхаюць яшчэ з моманту сьмерці Вашынгтона[145]. Большасьць сучасных аўтараў-мэдыкаў прыйшлі да высновы, што ён, верагодна, памёр ад цяжкага эпіглятыту, а стан было прэзыдэнта пагоршыўся ў выніку прызначанага лекаваньня. Яно ўлучала шматразовыя дозы калямэля (моцнага паслабляльнага сродку) і маштабнае кровапусканьне, што, верагодна, прывяло да гіпавалемічнага шоку.

Саркафагі Джорджа (справа) і Марты Вашынгтон ля ўваходу ў іхняй пахавальні ў Маўнт-Вэрнане.

Вашынгтон баяўся быць пахаваным жыўцом, таму на сьмяротным ложы загадаў свайму асабістаму сакратару Тобіясу Ліру чакаць тры дні перад пахаваньнем[150]. Пахаваньне Вашынгтона адбылося 18 сьнежня 1799 году, праз чатыры дні па ягонай сьмерці, у Маўнт-Вэрнане. Жалобную працэсію ачолілі конныя і пешыя вайсковыя падразьдзяленьні, а шэсьць палкоўнікаў несьлі труну. Пахавальная цырымонія ў Маўнт-Вэрнане была перадусім абмежаваная колам сям’і і сяброў[151]. Вялебны Томас Дэйвіс зладзіў кароткую пахавальную службу, пасьля якой адбылася цырымонія, арганізаваная сябрамі масонскай лёжы Вашынгтона, бо сам Вашынгтон быў масонам з 1752 году[152][153][154]. Вестка пра ягоную сьмерць распаўсюджвалася павольна, але калі яна дасягала іншых рэгіёнаў, у цэрквах білі ў званы, а многія прадпрыемствы спынялі працу[155]. У буйных гарадах краіны адбыліся жалобныя шэсьці ў ягоную памяць. Марта Вашынгтон спаліла сваю перапіску з мужам дзеля захаваньня прыватнасьці, аднак вядома, што пяць лістоў паміж імі ўсё ж захаваліся[156].

Вашынгтон быў пахаваны ў сямейным склепе роду Вашынгтонаў у Маўнт-Вэрнане 18 сьнежня 1799 году. У сваім тэстамэнце ён пакінуў указаньні наконт будаўніцтва новага пахавальнага склепу[155]. Яго ўзьвялі ў 1831 годзе, пасьля таго як незадаволены былы работнік маёнтку паспрабаваў выкрасьці тое, што ён лічыў чэрапам Вашынгтона[157][158]. У 1832 годзе сумесны камітэт Кангрэсу абмяркоўваў магчымасьць пераносу парэшткаў першага прэзыдэнта з Маўнт-Вэрнана ў крыпту ў Капітоліюм. Аднак на Поўдні гэтая ідэя сустрэла моцнае супраціў, які ўзмацніўся ўсё большым расколам паміж Поўначчу і Поўднем. Многія баяліся, што парэшткі Вашынгтона могуць апынуцца, паводле словаў прадстаўніка Ўайлі Томпсана, «на беразе, чужым для ягонай роднай зямлі», калі краіна будзе падзеленая. У выніку ягоныя парэшткі засталіся ў Маўнт-Вэрнане[159]. 7 кастрычніка 1837 году ўсё што засталося ад палітыка, што ўсё яшчэ хавалася ў сваёй першапачатковай алавянай труне, было зьмешчаныя ў мармуровы саркафаг, спраектаваны Ўільямам Стрыклэндам і выраблены Джонам Стратэрзам[160].

Наконт рабства

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

За час жыцьця Вашынгтона ў Маўнт-Вэрнане жылі і працавалі прынамсі 577 паняволеных людзей[161][162][163]. Частку зь іх ён атрымаў у спадчыну, кантроль над 84 удовінымі рабамі перайшоў да яго пасьля шлюбу з Мартай Вашынгтон, а паміж 1752 і 1773 гадамі ён набыў як мінімум яшчэ 71 раба[164][165][166][167]. Пачынаючы з 1786 году, ён таксама арандаваў рабоў згодна з пагадненьнем з уладаром суседняга маёнтка, а ў 1799 годзе колькасьць гэтых найманых рабоў дасягала 40 чалавек[168].

Партрэт 1851 году пэндзля Джуніюса Брутуса Стэрнза, на якім адлюстравана ідэалізаваная вэрсія працы на Вашынгтонавай плянтацыі[169].

Рабства было глыбока ўкаранёнае ў эканамічную і грамадзкую структуру калёніі Вірджынія[170][171]. Да вайны за незалежнасьць погляды Вашынгтона на рабства агулам адпавядалі поглядам большасьці вірджынскіх плянтатараў таго часу, бо ягоным галоўным інтарэсам заставаўся рабскі ўнёсак у эканамічнае жыцьцё плянтацыі[172]. Аднак з 1760-х гадоў Вашынгтон пачаў паступова зьмяняць сваё стаўленьне да зьявы. Першыя сумневы ўзьніклі пасьля таго, як ён перайшоў ад вырошчваньня тытуню да вырошчваньня збожжа. Гэта адбілася на больш дарагім утрыманьнем лішка рабоў і прымусіла задумацца над эканамічнай мэтазгоднасьцю ўсёй сыстэмы[173]. У лісьце да Ланда Вашынгтона ад 1778 году ён адкрыта выказаў жаданьне «пазбавіцца ад нэграў»[174].

Ягонае ўсё больш глыбокае расчараваньне інстытутам рабства ўзмацнялася ўплывам прынцыпаў Амэрыканскай рэвалюцыі і думкамі ягоных сябраў-рэвалюцыянэраў, як то Ляфаэта і Гамільтана[175][176]. Большасьць гісторыкаў пагаджаецца, што рэвалюцыя мела вырашальны ўплыў на эвалюцыю поглядаў Вашынгтона[177]. Як піша Кенэт Морган, пасьля 1783 году Вашынгтон пачаў значна часьцей, хоць і толькі прыватна, выказваць выяўленыя ім супярэчнасьці датычна праблемы рабства[178]. Будучы прэзыдэнтам, ён трымаў публічнае маўчаньне адносна гэтуе тэмы, бо лічыў яе пытаньнем, здольным раскалоць нацыю і падарваць адзінства дзяржавы[179][180]. Ён маральна падтрымаў прапанову Ляфаэта набыць зямлю і вызваліць рабоў для працы на ёй, але сам адмовіўся браць удзел у такога кшталту экспэрымэнце. У 1785 годзе Вашынгтон у прыватным парадку выказваў падтрымку вызваленьню рабоў вядомым мэтадысцкім дзеячам Томасу Коўку і Фрэнсісу Асбэры, але адмовіўся падпісаць іхную пэтыцыю[181]. У асабістай перапісцы наступнага году ён выразна заявіў пра сваё жаданьне пабачыць скасаваньне рабства шляхам паступовых заканадаўчых захадаў, што адпавядала прапановам асноўных антырабаўладальніцкіх працаў, якія паблікаваліся ў 1780-х гадах[182][183][184]. Вашынгтон вызваліў 123 або 124 паняволеных чалавек, што было вельмі незвычайнай зьявай сярод буйных рабаўладальнікаў Вірджыніі ў эпоху рэвалюцыі[185][186][187]. Аднак, не зважаючы на гэта, ён працягваў залежыць ад працы рабоў дзеля ўтрыманьня гаспадаркі ў сваім маёнтку[188][189][190].

На падставе асабістых дакумэнтаў і сьведчаньняў сучасьнікаў можна зрабіць выснову, што Вашынгтон паступова выпрацаваў асьцярожную прыхільнасьць да абаліцыянізму, якая знайшла сваё канчатковае ўвасабленьне ў ягоным тэстамэнце. У ім ён даваў волю свайму шматгадоваму камэрдынэру Білі Лі, а таксама загадваў вызваліць усіх рабоў, якія належылі яму асабіста, па сьмерці Марты Вашынгтон[191][192][193][194]. 1 студзеня 1801 году, праз год пасьля сьмерці Джорджа Вашынгтона, Марта Вашынгтон падпісала распараджэньне аб вызваленьні ягоных рабоў. Многія зь іх неахвотна пакідалі маёнтак, а іншыя адмаўляліся разлучацца з мужамі, жонкамі або дзецьмі, якія ўсё яшчэ заставаліся ў няволі бо мелі статус удовіных рабоў[195]. Згодна з указаньнямі Вашынгтона, пакінутых у тэстамэнце, да пачатку 1830-х гадоў з адмыслова вылучаных сродкаў забясьпечваліся харчаваньнем і вопраткай маладыя, старыя і нямоглыя былыя рабы[196][23].

Рэлігійныя погляды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вашынгтон як масон.

Вашынгтон быў ахрышчаны немаўлём у красавіку 1732 году і быў адданым англіканінам[197][198][199][200]. Больш за дваццаць гадоў ён служыў царкоўным старастам і нагляднікам за царкоўнай маёмасьцю ў парафіях Фэрфаксу і Трура ў Вірджыніі[201][202]. Ён прыватна маліўся і штодзённа чытаў Біблію, а таксама публічна заахвочваў іншых да малітвы[203][204][205][206][207]. Магчыма, да рэвалюцыі ён рэгулярна браў сакрамэнт, але пасьля яе гэтага больш не рабіў[208][209][210][211]. Вашынгтон звычайна гаварыў пра Бога ў духу амэрыканскага Асьветніцтва, выкарыстоўваючы такія назвы, як Провід, Усемагутны і Боскі Творца[152][212]. Ён верыў у боскую сілу, якая назірае за палямі бітваў, уплывае на вынікі войнаў, абараняе ягонае жыцьцё і бярэ ўдзел у амэрыканскай палітыцы, у тым ліку ў стварэньні ЗША[208][213]. На думку Чэрнава, Вашынгтон пазьбягаў эвангелічнага хрысьціянства, праповедзяў пра пекла і боскае пакараньне, а таксама ўсяго, што магло бы выглядаць як дэманстрацыя ўласнай пабожнасьці. Паводле Чэрнава, ён аніколі не выкарыстоўваў сваю рэлігію ў партыйных мэтах або ў афіцыйнай дзейнасьці[214]. У той жа час Вашынгтон часта цытаваў або пераказваў Біблію сваімі словамі і нярэдка спасылаўся на англіканскую «Кнігу супольных малітваў»[214][198].

Будучы прэзыдэнтам, Вашынгтон прызнаваў асноўныя рэлігійныя плыні краіны, выступаў з прамовамі ў падтрымку рэлігійнай талерантнасьці і быў праціўнікам усталяваньня адзінай дзяржаўнай рэлігіі[208][215]. Ён успрымаў многія ідэі, каштоўнасьці і спосабы мысьленьня эпохі Асьветніцтва[298], але пры гэтым не выяўляў пагарды да арганізаванага хрысьціянства і ягонага духавенства[216]. Масонства было шырокай зьявай у канцы XVIII стагодзьдзя[205][217][198][218][219]. Пры гэтым амэрыканскія масонскія лёжы не падзялялі антыклерыкальных поглядаў, характэрных для некаторых эўрапейскіх лёжаў[153][220]. У верасьні 1752 году ў Фрэдэрыксбэргу была заснаваная масонская лёжа, а праз два месяцы, у веку 20 гадоў, Вашынгтон быў залічаны ў ейныя шэрагі як адзін зь першых вучняў. Цягам наступнага году ён прайшоў усе неабходныя ступені і стаў майстрам-масонам[152][153]. У 1777 годзе яго рэкамэндавалі на пасаду Вялікага майстра новазакладзенай Вялікай лёжы Вірджыніі. Крыніцы разыходзяцца ў тым, ці ён сам адмовіўся ад гэтае пасады, ці яму яе ўрэшце не прапанавалі афіцыйна, але гэтую пасаду ён урэшце не заняў[221]. У 1788—1789 гадах Вашынгтон быў статутным майстрам Александрыйскай масонскай лёжы № 22[222].

Вашынгтон уважаецца за адную з найбольш уплывовых постацяў у амэрыканскай гісторыі[223]. Губэрнатар Вірджыніі Гэнры Лі III у сваёй жалобнай прамове назваў яго «першым у вайне, першым у міры і першым у сэрцах сваіх суайчыньнікаў»[23]. Апытаньні грамадзкай думкі на сталай аснове ставяць Вашынгтона ў лік найвышэй ацэненых прэзыдэнтаў ЗША[224][225][226][227].

Мэмарыял на гары Рашмар.

Вашынгтон стаў міжнародным сымбалем вызваленьня і нацыяналізму як лідэр першай пасьпяховай рэвалюцыі супраць каляніяльнай імпэрыі[228]. У 1879 годзе Кангрэс абвесьціў Дзень нараджэньня Вашынгтона фэдэральным сьвятам[229]. У 1976 годзе, падчас сьвяткаваньня двухсотгодзьдзя Злучаных Штатаў Амэрыкі, яму пасьмяротна было нададзенае званьне генэрала арміяў ЗША. Прэзыдэнт Джэралд Форд заявіў, што Вашынгтон будзе «першым сярод усіх афіцэраў арміі, як мінулых, гэтак і сучасных»[230][231][232]. 13 сакавіка 1978 году войска афіцыйна падвысіла Вашынгтона ў гэтым званьні.

Манумэнт Вашынгтону.

У 1809 годзе Мэйсан Лок Ўімз напісаў агіяграфічную біяграфію, каб ушанаваць памяць Вашынгтона[233]. Паводле Чэрнава, Ўімз імкнуўся ачалавечыць Вашынгтона, натхніць грамадзтва на патрыятызм і маральнасьць, а таксама стварыць трывалыя міты, у тым ліку гісторыю пра тое, як Вашынгтон нібыта адмовіўся хлусіць пра пашкоджаньне вішнёвага дрэва свайго бацькі[234][235][236][233][237]. Апавяданьні Ўімза дагэтуль не былі ані канчаткова пацьверджаныя, ані зьняпраўджаныя[235]. У XXI стагодзьдзі рэпутацыя Вашынгтона была прадметам больш крытычнага пераасэнсаваньня. Гісторык Джон Фэрлінг адзначае, што Вашынгтон застаецца адзіным заснавальнікам дзяржавы і прэзыдэнтам, якога калі-небудзь называлі «богападобным», і падкрэсьлівае, што ягоны характар быў прадметам найбольш пільнай увагі з боку гісторыкаў[238]. Гісторык Дэйвід Гакет Фішэр вызначыў асноўныя рысы характару Вашынгтона як «сумленнасьць, самадысцыпліну, мужнасьць, абсалютную шчырасьць, цьвёрдасьць і рашучасьць, але таксама памяркоўнасьць, прыстойнасьць і павагу да іншых»[239]. Спадчына Вашынгтона ў адносінах да карэнных народаў Амэрыкі ацэньваецца неадназначна. Чэрнаў сьцьвярджае, што Вашынгтон заўсёды намагаўся быць бесстароннім у стасунках з карэннымі народамі, спадзеючыся, што яны адмовяцца ад качавога паляўнічага ладу жыцьця і прыстасуюцца да аседлага земляробства на ўзор прыбылых эўрапейскіх пасяленцаў. Ён таксама адзначае, што Вашынгтон аніколі адкрыта не выступаў за канфіскацыю племянных земляў або прымусовае перасяленьне плямёнаў[240]. Наадварот, Колін Кэлаўэй пісаў, што «Вашынгтон усё жыцьцё быў апантаны атрыманьнем індзейскіх земляў, як для сябе, гэтак і для сваёй краіны, і ініцыяваў палітыку ды кампаніі, якія мелі разбуральныя наступствы для індзейскіх земляў»[241].

Нароўні зь іншымі бацькамі-заснавальнікамі ЗША, Вашынгтон быў крытыкаваны за тое, што валодаў паняволенымі людзьмі. Хоць ён і выказваў жаданьне пабачыць скасаваньне рабства праз заканадаўства, сам ён не ініцыяваў і не падтрымліваў канкрэтных захадаў для ліквідацыі практыкі рабаўтрыманьня. Гэта прывяло да заклікаў прыбраць ягонае імя з грамадзкіх будынкаў і дэмантаваць ягоныя помнікі ў грамадзкай прасторы[242][243][244]. Прэзыдэнцкая бібліятэка Вашынгтона месьціцца ў Маўнт-Вэрнане[245], які цяпер мае статус Нацыянальнай гістарычнай славутасьці[246]. Ягоныя асабістыя аркушы і дакумэнты захоўваюцца ў Бібліятэцы Кангрэсу[247].

Помнікі і мэмарыялы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Банкнота наміналам у адзін даляр з выявай Джорджа Вашынгтона.

Шматлікія мясьціны і помнікі былі названыя ў гонар Вашынгтона, у тым ліку сталіца краіны места Вашынгтон, а таксама штат Вашынгтон[248]. 21 лютага 1885 году быў урачыста адкрыты Манумэнт Вашынгтону, які ўяўляе сабою мармуровы абэліск вышынёю 169 мэтраў, разьмешчаны на Нацыянальнай алеі ў Вашынгтоне[249][250]. Вашынгтон таксама ўваходзіць у лік чатырох прэзыдэнтаў, высечаных на грандыёзнай скульптурнай кампазыцыі «Сьвятыні дэмакратыі» працы Гутзана Борглума на гары Рашмар у Паўднёвай Дакоце[250][251]. Там жа выбітыя твары Тэадора Рузвэлта, Томаса Джэфэрсана і Абрагама Лінкальна. Адкрыты ў 1931 годзе мост Джорджа Вашынгтона злучае Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі[252]. У гонар Вашынгтона названы таксама многія сярэднія школы і ўнівэрсытэты, у тым ліку Ўнівэрсытэт імя Джорджа Вашынгтона і Вашынгтонскі ўнівэрсытэт у Сэнт-Луісе[253][254]. Таксама ўсталяваны мэмарыял Джорджа Вашынгтона ў Александрыі.

Вашынгтон намаляваны на сучасных грашовых знаках ЗША, у тым ліку на аднадаляравай банкноце, прэзыдэнцкай манэце наміналам у адзін даляр і 25-цэнтавай манэце[255]. У 1847 годзе Вашынгтон зьявіўся на першай паштовай марцы краіны, а ў далейшым быў намаляваны на большай колькасьці амэрыканскіх паштовых марак, чым любая іншая асоба[256]. У 1984 годзе быў выпушчаны сэрыял «Джордж Вашынгтон», а праз два гады быў выдадзены чарговы сэрыял «Джордж Вашынгтон: Каваньне нацыі». У 2026 годзе студыя Angel Studios зьняла драматычны фільм «Малады Вашынгтон», заснаваны на падзеях раньняга жыцьця Вашынгтона ў 1753—1755 гадах. У фільме здымаліся Марыя-Луіза Паркер і Келсі Грэмэр[257][258][259].

  1. 1 2 https://d-nb.info/gnd/11876439X/about/lds (анг.) / German National Library
  2. ↑ http://www.anb.org/articles/02/02-00332.html
  3. 1 2 3 Lundy D. R. George Washington // The Peerage (анг.)
  4. ↑ Nevins A., Graff H. George Washington // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. ↑ Societies A. C. o. L., Press O. U., McDonald F. Washington, George (1732-1799), first president of the United States (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0200332
  6. ↑ http://www.timelines.ws/subjects/Wine.HTML
  7. ↑ Вашингтон Джордж // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  8. ↑ Kindred Britain
  9. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11876439X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  10. ↑ Ferling 2009. С. 246.
  11. ↑ Chernow 2010. С. 462.
  12. ↑ Ferling 2009. С. 255—256.
  13. ↑ Ferling 2010. С. 332—334.
  14. ↑ Ferling 2009. С. 247—255.
  15. ↑ Ferling 2009. С. 246—247.
  16. ↑ Chernow 2010. С. 552—553.
  17. ↑ Ellis 2004. С. 167.
  18. ↑ Coe, Alexis George Washington Saw a Future for America: Mules // Smithsonian. — 02.2020.
  19. ↑ Alden 1996. С. 221.
  20. ↑ Chernow 2010. С. 518.
  21. 1 2 3 Ferling 2009. С. 266.
  22. ↑ Chernow 2010. С. 517—519.
  23. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 McDonald, Forrest Washington, George // American National Biography. — 02.2000. — DOI:10.1093/anb/9780198606697.article.0200332
  24. ↑ Taylor 2016. С. 373–374.
  25. 1 2 Chernow 2010. С. 523.
  26. ↑ Taylor 2016. С. 373—374.
  27. ↑ Chernow 2010. С. 220—221.
  28. ↑ Chernow 2010. С. 520–521.
  29. ↑ Unger 2013. С. 33.
  30. ↑ Ferling 2010. С. 359—360.
  31. ↑ Chernow 2010. С. 553.
  32. 1 2 Alden 1996. С. 226—227.
  33. ↑ Alden 1996. С. 229.
  34. ↑ The Constitution. The White House.
  35. ↑ Morrison 2009. С. 6.
  36. ↑ Duties and History. College of William & Mary.
  37. ↑ Chernow 2010. С. 559–560.
  38. ↑ Ferling 2009. С. 361.
  39. ↑ Chernow 2010. С. 551.
  40. ↑ Ferling 2009. С. 274.
  41. ↑ Ferling 2009. С. 274—275.
  42. ↑ Chernow 2010. С. 559—561.
  43. 1 2 Cooke 2002. С. 4.
  44. ↑ Chernow 2010. С. 550—551.
  45. ↑ Chernow 2010. С. 566—567.
  46. 1 2 Randall 1997. С. 448.
  47. ↑ Chernow 2010. С. 568.
  48. ↑ Alden 1996. С. 236.
  49. ↑ Chernow 2010. С. 552.
  50. ↑ Unger 2013. С. 76.
  51. ↑ Bartoloni-Tuazon 2014. С. 1.
  52. ↑ Bartoloni-Tuazon 2014. С. 9.
  53. ↑ Unger 2013. С. 80.
  54. 1 2 Unger 2013. С. 236—237.
  55. ↑ Banner 2024. С. 13.
  56. ↑ Ellis 2004. С. 197—198.
  57. 1 2 Cooke 2002. С. 5.
  58. ↑ Ferling 2009. С. 281—282.
  59. ↑ Cooke 2002. С. 4—5.
  60. ↑ Chervinsky 2020. С. 4—5.
  61. ↑ Ellis 1999. С. 133.
  62. ↑ Chernow 2010. С. 696—698.
  63. ↑ Randall 1997. С. 478.
  64. ↑ Cooke 2002. С. 7.
  65. ↑ Bordewich 2016. С. 150—157.
  66. 1 2 Bordewich 2016. С. 198—206.
  67. 1 2 Bordewich 2016. С. 213—220.
  68. ↑ Genovese & Landry 2021. С. 34—38.
  69. ↑ Chernow 2010. С. 585.
  70. ↑ Chernow 2010. С. 609.
  71. ↑ Henriques 2006. С. 65.
  72. ↑ Novak & Novak 2007. С. 144—146.
  73. ↑ Chernow 2010. С. 674—675.
  74. 1 2 Chernow 2010. С. 678.
  75. ↑ Ferling 2009. С. 362.
  76. ↑ Randall 1997. С. 484.
  77. 1 2 Chernow 2010. С. 687.
  78. ↑ Ferling 2010. С. 421.
  79. ↑ Randall 1997. С. 482.
  80. ↑ Chernow 2010. С. 675.
  81. ↑ Chernow 2005. С. 403.
  82. 1 2 Cooke 2002. С. 10.
  83. ↑ Cooke 2002. С. 10–11.
  84. ↑ Ferling 2009. С. 299.
  85. ↑ Ferling 2009. С. 304.
  86. ↑ Ferling 2009. С. 308–311.
  87. ↑ Banning 1974. С. 2.
  88. ↑ Cooke 2002. С. 11–12.
  89. ↑ Cooke 2002. С. 12–13.
  90. ↑ Chernow 2010. С. 692.
  91. ↑ Cooke 2002. С. 12.
  92. ↑ Ellis 2004. С. 225.
  93. ↑ Benn 1993. С. 17.
  94. ↑ Elkins & McKitrick 1995. С. ч. 9.
  95. ↑ Chernow 2010. С. 730.
  96. ↑ Ferling 2009. С. 340.
  97. ↑ Estes 2000. С. 409–420.
  98. ↑ Estes 2001. С. 127.
  99. ↑ Ferling 2009. С. 344.
  100. ↑ Ferling 2009. С. 343.
  101. ↑ Akers 2002. С. 27.
  102. ↑ Grizzard 2005. С. 263.
  103. ↑ Lengel 2005. С. 357.
  104. ↑ Nowlan 2014. С. 55.
  105. ↑ Cooke 2002. С. 13.
  106. ↑ Chernow 2010. С. 713.
  107. ↑ Chernow 2010. С. 726–727.
  108. ↑ Cooke 2002. С. 15.
  109. ↑ Randall 1997. С. 491–492.
  110. 1 2 Chernow 2010. С. 752–754.
  111. ↑ Peabody 2001. С. 440–446.
  112. ↑ Spalding & Garrity 1996. С. 46–47.
  113. 1 2 Flexner 1972. С. 292.
  114. ↑ Chernow 2010. С. 752–753.
  115. ↑ Hayes 2017. С. 4744.
  116. ↑ Chernow 2010. С. 754.
  117. ↑ Avlon 2017. С. 89–90.
  118. ↑ Chernow 2010. С. 755.
  119. ↑ Nowlan 2014. С. 55–56.
  120. ↑ Randall 1997. С. 492.
  121. ↑ Spalding & Garrity 1996. С. 48.
  122. ↑ Spalding & Garrity 1996. С. 72.
  123. ↑ Fishman, Pederson & Rozell 2001. С. 119–120.
  124. ↑ Gregg & Spalding 1999. С. 199–216.
  125. ↑ Chernow 2010. С. 133.
  126. ↑ Avlon 2017. С. 280.
  127. ↑ Spalding & Garrity 1996. С. 143.
  128. ↑ Spalding & Garrity 1996. С. 142.
  129. ↑ Ragsdale 2021. С. 5–6.
  130. ↑ Chernow 2010. С. 53.
  131. ↑ Hirschfeld 1997. С. 44–45.
  132. ↑ Ferling 2009. С. 351.
  133. ↑ Chernow 2010. С. 663.
  134. ↑ Chernow 2010. С. 704–705.
  135. ↑ Ellis 2004. С. 255–261.
  136. ↑ Lengel 2015. С. 246.
  137. ↑ Flexner 1974. С. 386.
  138. ↑ Randall 1997. С. 497.
  139. ↑ Flexner 1974. С. 376–377.
  140. 1 2 Bell 1992. С. 64.
  141. ↑ Kohn 1975. С. 225–242.
  142. ↑ Grizzard 2005. С. 264.
  143. ↑ Chernow 2010. С. 806.
  144. ↑ Ferling 2010. С. 505.
  145. 1 2 3 Chernow 2010. С. 806–810.
  146. ↑ Chernow 2010. С. 806–807.
  147. ↑ Flexner 1974. С. 399.
  148. ↑ Flexner 1974. С. 401–402.
  149. ↑ Chernow 2010. С. 808–809.
  150. ↑ Chernow 2010. С. 808.
  151. ↑ Chernow 2010. С. 808–810.
  152. 1 2 3 Randall 1997. С. 67.
  153. 1 2 3 Chernow 2010. С. 27.
  154. ↑ Tabbert 2022. С. 196–197.
  155. 1 2 Chernow 2010. С. 810–811.
  156. ↑ Chernow 2010. С. 814.
  157. ↑ Nowlan 2014. С. 59.
  158. ↑ Costello 2021. С. 77–78.
  159. ↑ Boorstin 2010. С. 349–350.
  160. ↑ Costello 2021. С. 182.
  161. ↑ The Growth of Mount Vernon’s Enslaved Community. Mount Vernon Ladies' Association.
  162. ↑ Morgan 2000. С. 279.
  163. ↑ Ellis 2004. С. 45.
  164. ↑ Morgan 2000. С. 279–280.
  165. ↑ Morgan 2005. С. 405.
  166. ↑ Morgan 2005. С. 407.
  167. ↑ Hirschfeld 1997. С. 12.
  168. ↑ Hirschfeld 1997. С. 19.
  169. ↑ Washington as a Farmer at Mount Vernon. Encyclopedia Virginia. Архіўная копія ад 03.2026 г.
  170. ↑ Henriques 2006. С. 146.
  171. ↑ Willcox & Arnstein 1988. С. 41–42.
  172. ↑ Twohig 2001. С. 116.
  173. ↑ Morgan 2005. С. 413.
  174. ↑ Morgan 2005. С. 416—417.
  175. ↑ Twohig 2001. С. 121.
  176. ↑ Morgan 2005. С. 426.
  177. ↑ Furstenberg 2011. С. 260.
  178. ↑ Morgan 2000. С. 299.
  179. ↑ Ellis 2004. С. 202.
  180. ↑ Twohig 2001. С. 126.
  181. ↑ Morgan 2000. С. 292.
  182. ↑ Morgan 2005. С. 418–419.
  183. ↑ Furstenberg 2011. С. 273–274.
  184. ↑ Furstenberg 2011. С. 284–285.
  185. ↑ Morgan 2005. С. 1404–405.
  186. ↑ Wiencek 2003. С. 352–35.
  187. ↑ Hirschfeld 1997. С. 20.
  188. ↑ Twohig 2001. С. 122–123.
  189. ↑ Morgan 2000. С. 283.
  190. ↑ Morgan 2000. С. 289.
  191. ↑ Hirschfeld 1997. С. 3.
  192. ↑ Hirschfeld 1997. С. 108.
  193. ↑ Hirschfeld 1997. С. 209.
  194. ↑ Morgan 2000. С. 29.
  195. ↑ Chernow 2010. С. 802.
  196. ↑ Chernow 2010. С. 815.
  197. ↑ Chernow 2010. С. 6.
  198. 1 2 3 Morrison 2009. С. 136.
  199. ↑ Alden 1996. С. 2, 26.
  200. ↑ Randall 1997. С. 17.
  201. ↑ Chernow 2010. С. 130.
  202. ↑ Thompson 2008. С. 40.
  203. ↑ Frazer 2012. С. 198–199.
  204. ↑ Chernow 2010. С. 119.
  205. 1 2 Chernow 2010. С. 132.
  206. ↑ Vicchio 2019. С. 27.
  207. ↑ Novak & Novak 2007. С. xvi.
  208. 1 2 3 Chernow 2010. С. 131.
  209. ↑ Chernow 2010. С. 470.
  210. ↑ Holmes 2006. С. 62.
  211. ↑ Frazer 2012. С. 201–203.
  212. ↑ Vicchio 2019. С. 101.
  213. ↑ Novak & Novak 2007. С. 152.
  214. 1 2 Chernow 2010. С. 131–132.
  215. ↑ Vicchio 2019. С. 60.
  216. ↑ Wood 2001. С. 313.
  217. ↑ Chernow 2010. С. 500.
  218. ↑ Stavish 2007. С. XIX, XXI.
  219. ↑ Tabbert 2022. С. 2–3.
  220. ↑ Chernow 2010. С. 704.
  221. ↑ Tabbert 2022. С. 58–59.
  222. ↑ Tabbert 2022. С. 103.
  223. ↑ Frail, T.A. Meet the 100 Most Significant Americans of All Time // Smithsonian. — 11.2014.
  224. ↑ Murray & Blessing 1994. С. 7–9.
  225. ↑ Murray & Blessing 1994. С. 15.
  226. ↑ Siena’s 6th Presidential Expert Poll 1982–2018. Siena College Research Institute (02.2019).
  227. ↑ George Washington. C-SPAN.
  228. ↑ Cunliffe 1958. С. 24–26.
  229. ↑ Ferling 2009. С. 4.
  230. ↑ Bell 1992. С. 52.
  231. ↑ Bell 1992. С. 66.
  232. ↑ How Many U.S. Army Five-star Generals Have There Been and Who Were They?. U.S. Army Center of Military History.
  233. 1 2 Weems 1918. С. 22.
  234. ↑ Chernow 2010. С. 813–814.
  235. 1 2 Levy 2013. С. 6.
  236. ↑ Levy 2013. С. 217.
  237. ↑ Delbanco, Andrew. Life, Literature and the Pursuit of Happiness // The New York Times, 07.1999 г.
  238. ↑ Ferling 2009. С. xviii–xix.
  239. ↑ Fischer 2004. С. 446.
  240. ↑ Chernow 2010. С. 666.
  241. ↑ Calloway 2018. С. 38.
  242. ↑ Hirsh, Michael If Americans Grappled Honestly With Their History, Would Any Monuments Be Left Standing // Foreign Policy. — 06.2020.
  243. ↑ Morgan 2005. С. 419.
  244. ↑ Morgan 2005. С. 422.
  245. ↑ Peralta, Eyder (09.2013) 200 Years Later, George Washington Gets a Presidential Library. NPR.
  246. ↑ Mount Vernon Place Historic District. National Park Service.
  247. ↑ Nowlan 2014. С. 56.
  248. ↑ Perry, Warren (02.2013) George Washington: The First Face of America. National Portrait Gallery.
  249. ↑ Washington Monument. National Park Service.
  250. 1 2 Nowlan 2014. С. 62.
  251. ↑ Mount Rushmore National Memorial. National Park Service.
  252. ↑ Rockland 2020. С. 71.
  253. ↑ A Brief History of GW. GW Libraries.
  254. ↑ History and Traditions. Washington University in St. Louis. Архіўная копія
  255. ↑ The History of Presidents on Our Coins. United States Mint (07.2006).
  256. ↑ West 2014. С. 8.
  257. ↑ Gomez, Dessi (08.2025) Kelsey Grammer Joins 'Young Washington' Film From Wonder Project And Angel Studios. Deadline Hollywood. Архіўная копія ад 08.2025 г.
  258. ↑ Calnan, Ellie (08.2025) 2025 Film and High-end TV Productions Shooting in the UK and Ireland: Latest Updates. Screen Daily. Архіўная копія ад 10.2025 г.
  259. ↑ Ritman, Alex (09.2025) Mary-Louise Parker, Mia Rodgers and 'Better Man' Star Jonno Davies Join 'Young Washington' Biopic as First Look Revealed (EXCLUSIVE). Variety. Архіўная копія ад 09.2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]