Перайсці да зместу

Ла-Манш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ла-Манш
брыт. англ.: English Channel
фр.: la Manche
  


    
Характарыстыкі
Даўжыня560 км 
Шырыня240 км 
Плошча
  • 75 000 км² ()[1]
 
Найбольшая глыбіня174 м 
Сярэдняя велічыня прыліва9,1—18 м 
Размяшчэнне
50° пн. ш. 2° з. д.HGЯO
Раздзяляепоўнач Францыі і паўднёвы ўсход Брытаніі 
Краіны
Ла-Манш (Еўропа)
Ла-Манш
Ла-Манш
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ла-Манш (фр.: la Manche), Англійскі канал (англ.: English Channel) — праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і востравам Вялікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнае мора з Атлантычным акіянам.

Даўжыня 578 км, шырыня 250 км на захадзе, 32 км на ўсходзе, найбольшая глыбіня 172 м, найбольшая глыбіня на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсходняй частцы праліва. Частыя туманы.

Мае важнае транспартнае значэнне. Галоўныя парты: Портсмут, Саўтгемптан, Плімут (Вялікабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Ла-Маншам (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 годзе пабудаваны чыгуначны тунэль (т.зв. «Еўратунэль», даўжыня 52,5 км, у т.л. 38 км пад дном праліва).

Пратока ўтварылася ў перыяд плейстацэну ў выніку двух меганавадненняў (425 тыс. гадоў і 200 тыс. гадоў таму) з-за прарыву вод з возера, абмежаванага ледавіком, у раёне сучаснага Паўночнага мора. Вада што прарвалася змыла перашыек (хрыбет Уілд-Артуа), злучалы ў той час Брытанію і кантынент, і сфармавала Па-дэ-Кале.

Перасячэнне праліва Ла-Манш уплаў

[правіць | правіць зыходнік]
Марыя Калесава-Гудзіліна пад час перасячэнне праліва Ла-Манш уплаў у 2026 годзе

У 2026 годзе ўпершыню цалкам беларуская эстафетная каманда (Дар’я Сліж, Марына Шынкарэнка, Алена Грыгор’ева, Ульяна Зарубіна і Марыя Калесава-Гудзіліна) пераплыла праліў. Каманда пераадолела адзін з самых складаных маршрутаў у адкрытай вадзе за 13 гадзінаў 45 хвілінаў[2], праплыўшы каля 52 кіламетраў. Кожная ўдзельніца была ў вадзе па адной гадзіне, пасля чаго яе змяняла наступная[3].

Зноскі