Міжнароднае права

Міжнаро́днае пра́ва — сукупнасьць праваадносінаў з удзелам замежных элемэнтаў і нарматыўных актаў, якія рэгулююць гэтыя адносіны. Дзяржавы і іншыя актары лічаць абавязковымі і, як правіла, выконваюць гэтыя правілы ў дачыненьнях паміж сабою. Таксама сукупнасьць нормаў, якія рэгулююць міждзяржаўныя адносіны. У міжнародных стасунках актарамі ёсьць індывіды і калектыўныя суб’екты, якімі могуць выступаць дзяржавы, міжнародныя арганізацыі і недзяржаўныя групы, якія могуць кіравацца паводзінным выбарам, як законным, гэтак і незаконным. Нормы такога права ёсьць нефармальнымі, часта непісанымі рэкамэндацыямі адносна належных паводзінаў, сфармаваныя звычаем і сацыяльнай практыкай[1]. Міжнароднае права ўсталёўвае нормы для дзяржаваў у шырокім дыяпазоне сфэраў, то бок ад вайны і дыпляматыі да эканамічных дачыненьняў і правоў чалавека. У міжнародным праве вылучаюцца тры асноўныя кірункі: міжнароднае публічнае права, міжнароднае прыватнае права, наднацыянальнае права.
Міжнароднае права розьніцца ад нутраных дзяржаўных прававых сыстэмаў тым, што яно дзеіць у значнай ступені праз згоду, бо няма ўнівэрсальна прызнанай улады, здольнай прымусіць сувэрэнныя дзяржавы яго выконваць. Дзяржавы і недзяржаўныя актары могуць абраць шлях невыкананьня міжнароднага права, нават парушыць дамову, але такія парушэньні, асабліва імпэратыўных нормаў, могуць сустрэць асуджэньне з боку іншых дзяржаваў і ў некаторых выпадках прывесьці да прымусовых дзеяньняў, як то дыпляматычных захадаў, эканамічных санкцыяў або вайны. Адсутнасьць найвышэйшай улады ў міжнародным праве таксама выклікае значныя разыходжаньні. Часткова гэта вынік таго, што дзяржавы могуць трактаваць міжнароднае права гэтак, як ім падаецца слушным, што можа прыводзіць да праблемных пазыцыяў з сур’ёзнымі наступствамі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Henderson, Conway W. Understanding International Law. — Wiley, 2010. — С. 5. — ISBN 978-1-4051-9764-9
- ↑ Erakat, Noura Justice for some: law and the question of Palestine. — Stanford (Calif.): Stanford University Press. — С. 7–10. — ISBN 978-0-8047-9825-9
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |