Летнія Алімпійскія гульні 2020 году
| XXXII летнія Алімпійскія гульні | |
| | |
| Дэвіз | Аб’яднаныя эмоцыямі |
|---|---|
| Горад-арганізатар | Токіё, Японія |
| Узнагароды | 339 у 33 відах спорту |
| Цырымонія адкрыцьця | 21 ліпеня 2021 |
| Цырымонія закрыцьця | 8 жніўня 2021 |
| Афіцыйна адкрыў | Нарухіта |
| Алімпійскі агонь | Наомі Осака |
| Стадыён | Алімпійскі стадыён Токіё |
| Афіцыйны сайт | tokyo2020.org |
Ле́тнія Алімпі́йскія гу́льні 2020 го́ду (афіцыйна — Гульні XXXII Алімпіяды) — XXXII летнія Алімпійскія гульні, якія прайшлі з 21 ліпеня па 8 жніўня 2021 ў Токіё, Японія. Першапачаткова гульні павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 году, але праз сусьветную пандэмію каранавіруснай інфэкцыі першапачатковыя пляны былі парушаныя. Гульні перанесьлі, а не адмянілі, што здарылася ўпершыню ў гісторыі[1]. З маркетынгавых чыньнікаў мерапрыемства захавала брэнд Токіё-2020[2]. Самі спаборніцтва ладзіліся ў значнай ступені праводзіўся за зачыненымі дзьвярыма без гледачоў, бо нават праз год пасьля пераносу наступствы каранавірусу ўсё яшчэ мелі месцца. Гульні атрымаліся самымі дарагімі ў гісторыі, з агульнымі выдаткамі больш за 20 мільярдаў даляраў[3].
Гэтыя гульні сталі чацьвертай Алімпіядай, якая ладзілася ў Японіі, бо папярэднія адбыліся ў 1964 годзе ў Токіё, у 1972 годзе ў Сапара ды ў 1998 годзе ў Нагана. Токіё стала першым горадам у Азіі, які двойчы прымаў летнія Алімпійскія гульні. Таксама гэта былі другія гульні ў шэрагу з трох, якія ладзіліся ва Ўсходняй Азіі, бо папярэднія зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году былі арганізаваныя ў карэйскім Пхёнчхане, а наступныя зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году ладзіліся ў кітайскім Пэкіне. Новая палітыка Міжнароднага алімпійскага камітэту дазволіла арганізацыйнаму камітэту Токіё дадаць новыя віды спорту ў праграму на ўласнае жаданьня. Такім чынам, на гэты розыгрыш трапілі бэйсбол і сафтбол, каратэ, спартовае скалалажаньне, сэрфінг і скейтбордынг. Апошнія чатыры зь іх дэбютавалі на Алімпійскіх гульнях, а апошнія тры зь іх засталіся ў алімпійскай праграме ў наступных гульнях[4].
Гарады-прэтэндэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заяўкі на правядзеньне гульняў прымаліся да 1 верасьня 2011 году і былі атрыманыя ад шасьці гарадоў[5]:
- Стамбул, Турэччына
- Токіё, Японія
- Рым, Італія (14 лютага 2012 году заяўка была скасаваная[6])
- Баку, Азэрбайджан (23 траўня 2012 году ня быў абраны МАК у якасьці кандыдата[7])
- Доха, Катар (23 траўня 2012 году ня быў абраны МАК у якасьці кандыдата[7])
- Мадрыд, Гішпанія
7 верасьня 2013 году на 125-й сэсіі МАК у Буэнас-Айрэсе Міжнародны алімпійскі камітэт абвесьціў горад-гаспадар, якім стаў Токіё.
Гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цырымонія адкрыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Цырымонія адкрыцьця адбылася 23 ліпеня 2021 году на Алімпійскім стадыёне ў Токіё. Яна ўлучала традыцыйны Парад нацыяў. Імпэратар Нарухіта афіцыйна адкрыў гульні, а пасьля эстафэты агню алімпійскую чашу запаліла японская тэнісістка Наомі Осака[8]. Упершыню на Алімпійскіх гульнях 2020 году было пастаноўлена, што адзін мужчына і адная жанчына ад кожнай краіны будуць па чарзе трымаць сьцягі[9]. Гэта было зробленае шляхам увасабленьня Парадку дня 2020 году, усталяванага за час працы прэзыдэнтам МАК Томаса Баха[10][11].
Упершыню ў гісторыі гульняў на цырымоніі адкрыцьця была адзначаная хвіліна маўчаньня ў памяць аб ахвярах каранавіруснай інфэкцыі, землятрусу і цунамі 2011 году і Мюнхэнскай разьні[12].
Мэдалі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У лютым 2017 году Арганізацыйны камітэт Токіё абвесьціў праграму пераапрацоўкі электронікі ў партнэрстве зь Японскім цэнтрам экалягічнай санітарыі і кампаніяй NTT Docomo, заклікаючы ахвяраваць электронныя прылады, як то мабільныя тэлефоны, каб іх можна было перапрацаваць у матэрыялы дзеля вырабу мэдаляў. Мэтай было назьбіраць восем тон мэталаў дзеля вырабу мэдаляў для Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў. Скрыні для збору былі ўсталяваныя ў грамадзкіх месцах і крамах NTT Docomo у красавіку 2017 году[14][15]. У сьнежні таго ж году быў абвешчаны конкурс дызайну мэдаляў[16].
У траўні 2018 году арганізацыйны камітэт паведаміў, што атрымаў палову зь неабходных 2,7 тысячаў кіляграмаў бронзы, але сутыкаецца зь цяжкасьцямі ў зборы патрэбнай колькасьці срэбра, хоць бронзавыя і срэбныя мэдалі вырабляюцца выключна з адпаведных мэталаў, патрабаваньні МАК прадпісваюць, каб залатыя мэдалі мелі срэбную аснову[17]. Збор бронзы быў завершаны ў лістападзе 2018 году, а астатняя колькасьць, паводле ацэнак, была назьбіраная да сакавіка 2019 году[18].
24 ліпеня 2019 году, то бок за год да першапачаткова заплянаванага адкрыцьця, былі апублікаваныя дызайны мэдалёў[19][20]. Мэдалі для Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў распрацаваў Дзюніці Каванісі пасьля агульнанацыянальнага конкурсу[21]. Новай асаблівасьцю, агульнай з паралімпійскімі мэдалямі, стала тое, што стужкі маюць адну, дзьве або тры сыліконавыя выгнутыя лініі, якія адпавядаюць залатым, срэбным і бронзавым мэдалям адпаведна[20].
Подыюм
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Подыюмы для летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году былі вырабленыя з плястыкавых адкідаў, ахвяраваных насельніцтвам Японіі. Мастак Асао Такола быў адказны за дызайн канструкцыяў. Самі подыюмы былі створаныя з выкарыстаньнем тэхналёгіі трохвымернага друку з 400 тысячаў бутэлек ад пральнага сродку, назьбіраных у крамах і школах ва ўсёй краіне цягам больш як дзевяці месяцаў[22][23].
Кожны подыюм быў сканструяваны з шэрагу невялікіх кубападобных модуляў, надрукаваных на адмысловай друкаркі і злучаных паміж сабою дзеля фармаваньня традыцыйных пастамэнтаў. Для Паралімпійскіх гульняў іх можна было трансфармаваць у патрэбную плятформу, каб палегчыць узыход для спартоўцаў[22][23]. Модулі былі выкананыя ў тым самым адценьні сіняга колеру, як і лягатып самой Алімпіяды, а алімпійскія колцы на пярэднім баку подыюму былі зробленыя зь перапрацаванага алюміна, які раней выкарыстоўваўся ў будаўніцтве часовага жытла для пацярпелых ад моцнага землятрусу ва ўсходняй Японіі ў 2011 годзе[22][23].
Віды спорту
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 лютага 2013 году, з мэтай лепшага кантраляваньня коштаў гульняў і дзеля забясьпячэньне іхняй актуальнасьці для заўзятараў усіх пакаленьняў, Выканаўчы камітэт МАК рэкамэндаваў выкрасьліць адзін з 26 відаў спорту, якія былі прадстаўленыя на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году, пакінуўшы вакантнае месца, якое МАК заплянаваў выкарыстаць на 125-й сэсіі. Новы від спорту мусіў далучыцца да гольфу і рэгбі-7 (абодва дэбютавалі ў 2016 годзе) як частка праграмы з 28 «базавых» відаў спорту. Пяць відаў спорту былі ўлучаныя ў шорт-ліст на выдаленьне, сярод чаго былі веславаньне на байдарках і каноэ, хакей на траве, сучаснае пяціборства, тэквандо і барацьба. У фінальным раўндзе галасаваньня восем сябраў выканкаму прагаласавалі за выключэньне барацьбы з алімпійскай праграмы. Хакей на траве і тэквандо падзялілі другое месца, атрымаўшы па тры галасы[24][25][26].

Пастанова аб выключэньні барацьбы ў 2013 годзе зьдзівіла многія мэдыя, бо роля гэтага віду спорту ў Алімпійскіх гульнях вядомая ад антычных часоў, да таго ж барацьба ўваходзіла ў першапачатковую праграму сучасных гульняў. The New York Times адзначыла, што пастанова была павязаная зь недахопам шырока вядомых атлетаў і адсутнасьцю жаночых дысцыплінаў[27][28][29]. На 125-й сэсіі МАК 8 верасьня 2013 году барацьба ўсё ж такі была вернутая і ўлучаная ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў 2020 і 2024 гадоў. Барацьба атрымала 49 галасоў, у той час як бэйсбол/сафтбол і сквош — адпаведна 24 і 22 галасы[30]. Таксама ў сьнежні 2014 году МАК ухваліў новы падыход да вызначэньня відаў спорту, якія будуць улучаныя ў Алімпійскія гульні. Гэтак, адгэтуль арганізацыйныя камітэты могуць прапаноўваць дадатковыя дысцыпліны дзеля ўключэньня ў праграму дзеля павышэньня мясцовай цікавасьці[31][32]. У выніку гэтых зьменаў 22 чэрвеня 2015 году быў высунуты кароткі сьпіс з васьмі новых прапанаваных відаў спорту, сярод якіх былі бэйсбол/сафтбол, боўлінг, каратэ, ролерны спорт, спартовае скалалажаньне, сквош, сэрфінг і ўшу[33]. 28 верасьня 2015 году Арганізацыйны камітэт Токіё надаў свой кароткі сьпіс зь пяці прапанаваных відаў спорту, які ўлучаў бэйсбол/сафтбол, каратэ, спартовае скалалажаньне, сэрфінг і скейтбордынг[34]. Гэтыя пяць відаў спорту былі ўхваленыя 3 жніўня 2016 году МАК на 129-й сэсіі ў Рыю-дэ-Жанэйру, у выніку чаго яны былі ўлучаныя ў праграму толькі для летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году, павялічыўшы агульную колькасьць відаў спорту на да 33-х[35][36].
Праграма летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году была зацьверджаная выканаўчай радай МАК 9 чэрвеня 2017 году. Прэзыдэнт МАК Томас Бах заявіў, што іхняй мэтай было надаць гульням «моладзевы» і «гарадзкі» характар, а таксама павялічыць колькасьць жанчынаў-удзельніцаў[37][38].
На гульнях было зладжана 339 праграмаў у 33 розных відах спорту, якія ахоплівалі ў агульнай складанасьці 51 дысцыпліну. Каратэ, скалалажаньне, сэрфінг і скейтбордынг дэбютавалі на Алімпійскіх гульнях, а бэйсбол і сафтбол таксама аднаразова вярнуліся ў летнія Алімпійскія гульні ўпершыню з 2008 году. Таксама было дадана 15 новых відаў спорту ў рамках існых відаў спорту, у тым ліку баскетбол 3×3, фрыстайл BMX і вяртаньне роварнага спорту мэдысан, а таксама дзевяць новых зьмяшаных відаў спорту ў некалькіх відах спорту, як то ў настольным тэнісе, стральбе з лука, дзюдо, стралковым спорце, трыятлёне, лёгкай атлетыцы і плаваньні[39].
У праграме Алімпійскіх гульняў 33 віды спорту:
|
Каляндар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Расклад спаборніцтваў быў зацьверджаны выканаўчай радай МАК 18 ліпеня 2018 году, за выключэньнем плаваньня, скачкоў у ваду і сынхроннага плаваньня. Больш падрабязны расклад паводле дысцыплінаў быў апублікаваны 16 красавіка 2019 году, але ён усё яшчэ ня ўтрымліваў падрабязнага раскладу баксэрскіх спаборніцтваў[40][41]. Падрабязны расклад баксэрскіх спаборніцтваў быў апублікаваны ў канцы 2019 году[42].
| ЦА | Цырымонія адкрыцьця | ● | Спаборніцтвы | 1 | Фіналы спаборніцтваў | ЦЗ | Цырымонія закрыцьця |
| Ліпень/Жнівень 2021 | Ліпень | Жнівень | Узнагароды | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 21 Сер |
22 Чац |
23 Пят |
24 Суб |
25 Няд |
26 Пан |
27 Аўт |
28 Сер |
29 Чац |
30 Пят |
31 Суб |
1 Няд |
2 Пан |
3 Аўт |
4 Сер |
5 Чац |
6 Пят |
7 Суб |
8 Няд | |||
| ЦА | ЦЗ | ||||||||||||||||||||
| ● | ● | ● | 6 | 4 | 4 | 14 | |||||||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 1 | 2 | 5 | |||||||||||
| ● | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 | 18 | ||||||||||||||
| Баскетбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||
| ● | ● | ● | ● | 2 | 2 | ||||||||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 2 | 1 | 1 | 1 | 4 | 4 | 13 | ||||||
| Бэйсбол/Сафтбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | ||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | |||||||||||||||
| Валейбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||
| Веславаньне на байдарках і каноэ | ● | 1 | 1 | ● | 1 | 1 | 4 | ||||||||||||||
| ● | 4 | ● | 4 | ● | 4 | 12 | |||||||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | 2 | 2 | 4 | 2 | 10 | |||||||||||
| Водныя віды | ● | ● | 1 | ● | 1 | 2 | |||||||||||||||
| 1 | 1 | 1 | 1 | ● | ● | 1 | ● | 1 | ● | 1 | ● | 1 | 8 | ||||||||
| 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||||
| ● | 4 | 4 | 4 | 5 | 5 | 4 | 4 | 5 | 35 | ||||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||
| Гімнастыка | ● | ● | 1 | 1 | 1 | 1 | 4 | 3 | 3 | 14 | |||||||||||
| ● | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||
| 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||||
| ● | ● | ● | 1 | ● | ● | ● | 1 | 2 | |||||||||||||
| 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 1 | 15 | |||||||||||||
| 3 | 3 | 2 | 15 | ||||||||||||||||||
| Конны спорт | |||||||||||||||||||||
| ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
| ● | ● | ● | 2 | 2 | |||||||||||||||||
| ● | 1 | ● | 1 | 2 | |||||||||||||||||
| 1 | 3 | 4 | 5 | 6 | 5 | 8 | 8 | 7 | 1 | 48 | |||||||||||
| ● | ● | 1 | ● | ● | 1 | 1 | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 5 | ||||||||
| ● | ● | 1 | ● | ● | 1 | 2 | |||||||||||||||
| Роварны спорт | 1 | 1 | 2 | 4 | |||||||||||||||||
| 1 | 2 | 1 | 2 | 2 | 1 | 3 | 12 | ||||||||||||||
| ● | 2 | ● | 2 | 4 | |||||||||||||||||
| 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||||
| 1 | 1 | 1 | 1 | 4 | |||||||||||||||||
| ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
| 2 | 2 | 2 | 2 | ● | 2 | 1 | 2 | ● | 2 | 15 | |||||||||||
| ● | 1 | 1 | 1 | ● | ● | ● | 1 | 1 | 5 | ||||||||||||
| ● | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||
| ● | ● | 2 | 2 | ||||||||||||||||||
| 1 | 1 | 1 | 3 | ||||||||||||||||||
| 2 | 2 | 2 | 2 | 8 | |||||||||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 3 | 5 | ||||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||||||
| 2 | 2 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 12 | ||||||||||||
| ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||||
| 1 | 2 | 1 | 2 | 2 | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 | 14 | |||||||||||
| Узнагароды за дзень | 11 | 18 | 21 | 22 | 23 | 17 | 21 | 21 | 25 | 20 | 26 | 17 | 27 | 23 | 34 | 13 | 339 | ||||
| Узнагароды агулам | 11 | 29 | 50 | 72 | 95 | 112 | 133 | 154 | 179 | 199 | 225 | 242 | 269 | 292 | 326 | 339 | |||||
| Ліпень/Жнівень 2021 | |||||||||||||||||||||
| 21 Сер |
22 Чац |
23 Пят |
24 Суб |
25 Няд |
26 Пан |
27 Аўт |
28 Сер |
29 Чац |
30 Пят |
31 Суб |
1 Няд |
2 Пан |
3 Аўт |
4 Сер |
5 Чац |
6 Пят |
7 Суб |
8 Няд |
Узнагароды | ||
| Ліпень | Жнівень | ||||||||||||||||||||
Табліца мэдалёў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 39 | 41 | 33 | 113 | |
| 2 | 38 | 32 | 19 | 89 | |
| 3 | 27 | 14 | 17 | 58 | |
| 4 | 22 | 20 | 22 | 64 | |
| 5 | 20 | 28 | 23 | 71 | |
| 6 | 17 | 7 | 22 | 46 | |
| 7 | 10 | 12 | 14 | 36 | |
| 8 | 10 | 12 | 11 | 33 | |
| 9 | 10 | 11 | 16 | 37 | |
| 10 | 10 | 10 | 20 | 40 | |
| 11 | 7 | 7 | 10 | 24 | |
| 12 | 7 | 6 | 8 | 21 | |
| 13 | 7 | 6 | 7 | 20 | |
| 14 | 7 | 3 | 5 | 15 | |
| 15 | 6 | 7 | 7 | 20 | |
| 16 | 6 | 4 | 10 | 20 | |
| 17 | 4 | 5 | 5 | 14 | |
| 18 | 4 | 4 | 3 | 11 | |
| 19 | 4 | 4 | 2 | 10 | |
| 20 | 4 | 2 | 2 | 8 | |
| 21 | 4 | 1 | 4 | 9 | |
| 22 | 3 | 8 | 6 | 17 | |
| 23 | 3 | 6 | 0 | 9 | |
| 24 | 3 | 4 | 6 | 13 | |
| 25 | 3 | 4 | 4 | 11 | |
| 26 | 3 | 3 | 3 | 9 | |
| 27 | 3 | 2 | 2 | 7 | |
| 28 | 3 | 1 | 4 | 8 | |
| 29 | 3 | 1 | 3 | 7 | |
| 30 | 3 | 1 | 2 | 6 | |
| 31 | 3 | 1 | 1 | 5 | |
| 32 | 3 | 0 | 2 | 5 | |
| 33 | 2 | 5 | 1 | 8 | |
| 34 | 2 | 4 | 6 | 12 | |
| 35 | 2 | 2 | 9 | 13 | |
| 36 | 2 | 1 | 1 | 4 | |
| 2 | 1 | 1 | 4 | ||
| 38 | 2 | 1 | 0 | 3 | |
| 39 | 2 | 0 | 2 | 4 | |
| 2 | 0 | 2 | 4 | ||
| 41 | 2 | 0 | 1 | 3 | |
| 42 | 2 | 0 | 0 | 2 | |
| 2 | 0 | 0 | 2 | ||
| 44 | 1 | 6 | 12 | 19 | |
| 45 | 1 | 3 | 3 | 7 | |
| 46 | 1 | 3 | 0 | 4 | |
| 1 | 3 | 0 | 4 | ||
| 48 | 1 | 2 | 4 | 7 | |
| 49 | 1 | 2 | 3 | 6 | |
| 50 | 1 | 2 | 1 | 4 | |
| 1 | 2 | 1 | 4 | ||
| 52 | 1 | 2 | 0 | 3 | |
| 53 | 1 | 1 | 5 | 7 | |
| 54 | 1 | 1 | 4 | 6 | |
| 55 | 1 | 1 | 3 | 5 | |
| 56 | 1 | 1 | 2 | 4 | |
| 1 | 1 | 2 | 4 | ||
| 58 | 1 | 1 | 0 | 2 | |
| 59 | 1 | 0 | 1 | 2 | |
| 1 | 0 | 1 | 2 | ||
| 1 | 0 | 1 | 2 | ||
| 1 | 0 | 1 | 2 | ||
| 63 | 1 | 0 | 0 | 1 | |
| 1 | 0 | 0 | 1 | ||
| 1 | 0 | 0 | 1 | ||
| 66 | 0 | 4 | 1 | 5 | |
| 67 | 0 | 3 | 4 | 7 | |
| 68 | 0 | 3 | 2 | 5 | |
| 69 | 0 | 2 | 2 | 4 | |
| 70 | 0 | 2 | 1 | 3 | |
| 71 | 0 | 1 | 3 | 4 | |
| 72 | 0 | 1 | 2 | 3 | |
| 0 | 1 | 2 | 3 | ||
| 74 | 0 | 1 | 1 | 2 | |
| 0 | 1 | 1 | 2 | ||
| 0 | 1 | 1 | 2 | ||
| 77 | 0 | 1 | 0 | 1 | |
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 83 | 0 | 0 | 8 | 8 | |
| 84 | 0 | 0 | 4 | 4 | |
| 85 | 0 | 0 | 2 | 2 | |
| 86 | 0 | 0 | 1 | 1 | |
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| Усяго | 340 | 338 | 402 | 1080 | |
Маркетынг
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Афіцыйныя эмблемы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2020 году былі высунутыя на публіку 25 красавіка 2016 году. Іх распрацаваў Асао Такола, які перамог у агульнанацыянальным конкурсе на найлепшы дызайну. Эмблема мае форму колца ў зробленай у шахматным стылі ў колеры індыга. Выява была прызначаная «выявіць вытанчаную элегантнасьць і вытанчанасьць, якія ўвасабляюць Японію»[43]. Шахматны ўзор нагадвае арнамэнт іцімацу-маё, які быў папулярны ў Японіі за час Эда, то бок у 1603—1867 гады[44]. Гэтыя лягатыпы замянілі папярэднія вэрсіі, якія была адрынутыя пасьля абвінавачаньняў у плягіяце, якія высунуў Льежаўскі тэатар. Сьлёганам гульняў стала фраза «Спазнавай заўтрашні дзень» (яп. 未来あしたをつかもう. Не зважаючы на тое, што слова асіта па-японску літаральна азначае «заўтра», яго наўмысна напісалі так, каб яно было падобнае на слова міраі, што зь японскай мовы перакладаецца як «будучыня»[45]. Афіцыйны сьлёган «Аб’яднаныя эмоцыямі» (анг. United by Emotion быў прадстаўлены 17 лютага 2020 году. Ён выключна выкарыстоўваўся толькі па-ангельску[46].
Афіцыйным маскотам летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году стала істота Мірайтова, якая выглядала як зьвер у сінім шахматным фарбаваньнем у стылі іцімацу-маё, натхнёным афіцыйнай эмблемай гульняў. Сярод ягоных умоўных рысаў вылучалася здольнасьць да тэлепартацыі[47]. Маскот быў створаны японскім мастаком Р’ё Танігуці, а абралі яго праз конкурс, які ладзіўся ў канцы 2017 году і на пачатку 2018 году. Усяго былі нададзеныя крыху больш за дзьве тысячы заявак у Арганізацыйны камітэт Токіё, які адабраў тры пары варыянтаў і накіраваў іх вучням японскіх пачатковых школаў для канчатковага выбару[48][49]. Вынікі былі абвешчаныя 28 лютага 2018 году, а імёны маскотаў аб’яўленыя 22 ліпеня 2018 году. Мірайтова названы паводле японскіх словаў «будучыня» і «вечнасьць»[47]. Чакалася, што маскоты дапамогуць фінансаваць Алімпійскія гульні праз брэндаваньне і ліцэнзійныя пагадненьні[47].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Olympics history: Have the Games been postponed before?». Los Angeles Times.
- ↑ Ingle, Sean; McCurry, Justin (8.07.2021). «Spectators banned from most Olympic events as Covid emergency declared». The Guardian.
- ↑ Cervantes, Alberto (23.07.2021). «The Tokyo Olympics' Staggering Price Tag and Where It Stands in History». The Wall Street Journal.
- ↑ Kremers, Daniel Japan Through the Lens of the Tokyo Olympics. — Routledge. — ISBN 978-1-00-303390-5
- ↑ Six Applicant Cities for the 2020 Olympic Games (анг.)
- ↑ Rome's 2020 Olympic bid scrapped by Monti (анг.)
- 1 2 IOC selects three cities as Candidates for the 2020 Olympic Games (анг.)
- ↑ Ingle, Sean (23.07.2021). «Naomi Osaka provides spark at subdued opening of Tokyo Olympics». The Guardian.
- ↑ «IOC sends extremely strong message that gender balance is a reality at the Olympic Games». Olympic News.
- ↑ «IOC Session approves Olympic Agenda 2020+5 as the strategic roadmap to 2025». Olympic News.
- ↑ «IOC session approves Olympic Agenda 2020+5». IBSF.
- ↑ Spungin, Tal (23.07.2021). «Olympics: Moment of silence for Munich massacre victims for first time». The Jerusalem Post.
- ↑ How the Olympics will look different this year. CTVNews (14.07.2021). Архіўная копія ад 15.07.2021 г.
- ↑ Palmer, Dan. Tokyo 2020 urge public to help create recycled medals // 01.02.2017 г. Архіўная копія ад 06.01.2019 г.
- ↑ Project to recycle old mobile phones for Olympic medals gets off to slow start // The Japan Times, 02.01.2018 г. Архіўная копія ад 04.11.2018 г.
- ↑ Etchells, Daniel. Tokyo 2020 launches Olympic and Paralympic medal design competition // 22.12.2017 г. Архіўная копія ад 06.01.2019 г.
- ↑ Japan struggles for silver for Tokyo 2020 medals // 09.05.2018 г. Архіўная копія ад 05.01.2019 г.
- ↑ Pavitt, Michael. Bach donates to project recycling metals for Tokyo 2020 medals // 25.11.2018 г. Архіўная копія ад 06.01.2019 г.
- ↑ Tokyo 2020 Olympic medal design unveiled. TOCOG (24.07.2019). Архіўная копія ад 24.07.2019 г.
- 1 2 Tokyo 2020 Olympic Games Medal Design. TOCOG. Архіўная копія ад 24.07.2019 г.
- ↑ Hitti, Natashah. Olympic committee unveils 2020 medals made from recycled smartphones // Dezeen, 25.07.2019 г. Архіўная копія ад 26.07.2019 г.
- 1 2 3 Pódio da Olimpíada de Tóquio é feito com resíduos plásticos e impressão 3D - Casa Vogue — Sustentabilidade. casavogue.globo.com.
- 1 2 3 50 days to go: podium, theme music and other key features unveiled. International Olympic Committee (06.06.2024).
- ↑ Segal, David. Olympic Wheel of Fortune // The New York Times, 31.08.2013 г. Архіўная копія ад 04.09.2013 г.
- ↑ IOC Executive Board recommends 25 core sports for 2020 Games – Olympic News. International Olympic Committee (13.07.2021). Архіўная копія ад 18.07.2021 г.
- ↑ Wrestling fighting for Olympic future after dropped from core sports // 12.02.2013 г. Архіўная копія ад 22.07.2021 г.
- ↑ Hamilton, Tracee. Wrestling, IOC make right moves in getting sport back on 2020 Olympics program // The Washington Post, 08.09.2013 г. Архіўная копія ад 21.06.2018 г.
- ↑ Longman, Jeré. Olympics Moves to Drop Wrestling in 2020 // The New York Times, 12.02.2013 г. Архіўная копія ад 21.06.2018 г.
- ↑ Wrestling to be dropped from 2020 Olympic Games. BBC Sport (12.02.2013). Архіўная копія ад 01.07.2015 г.
- ↑ Wrestling Added to Olympic Program for 2020 and 2024 Games. Australian Leisure Management (09.09.2013). Архіўная копія ад 28.08.2020 г.
- ↑ Big changes to Olympic sports program on way after Agenda 2020 Summit // 19.07.2014 г. Архіўная копія ад 24.12.2021 г.
- ↑ Olympic Agenda 2020 Recommendations. IOC. Архіўная копія ад 10.08.2015 г.
- ↑ Baseball, softball among 8 sports proposed for 2020 Games. ESPN.com (22.06.2015). Архіўная копія ад 07.09.2015 г.
- ↑ Olympics: Skateboarding & surfing among possible Tokyo 2020 sports. BBC Sport (28.09.2015). Архіўная копія ад 22.04.2016 г.
- ↑ IOC approves five new sports for Olympic Games Tokyo 2020. IOC (03.08.2016). Архіўная копія ад 07.10.2016 г.
- ↑ You're in! Baseball/softball, 4 other sports make Tokyo cut. USA Today (03.08.2016). Архіўная копія ад 16.10.2017 г.
- ↑ «3-on-3 basketball officially added to Tokyo Olympics». CBC Sports.
- ↑ «Tokyo 2020: Mixed-gender events added to Olympic Games». BBC Sport.
- ↑ «Why Tokyo 2020 will be the biggest: The complete list of sports and medals on offer». Olympics.com.
- ↑ «Tokyo 2020 Unveils Action-Packed Olympic Competition Schedule». Tokyo2020.
- ↑ «Olympic Competition Schedule». Tokyo2020.
- ↑ «Boxing Competition Schedule». Tokyo2020.
- ↑ McKirdy, Andrew (25.04.2016) Checkered pattern by artist Tokolo chosen as logo for 2020 Tokyo Olympics. The Japan Times. Архіўная копія ад 25.04.2016 г.
- ↑ Tokyo 2020 Logos. Tokyo Organising Committee of the Olympic and Paralympic Games. Архіўная копія ад 24.07.2021 г.
- ↑ Tokyo Extends an Invitation to "Discover Tomorrow" through 2020 Bid Campaign. TOCOG (19.07.2012). Архіўная копія ад 16.12.2019 г.
- ↑ "United by Emotion" to be the Tokyo 2020 Games Motto. TOCOG (17.02.2020). Архіўная копія ад 04.03.2020 г.
- 1 2 3 Tokyo 2020 Olympic mascot. TOCOG. Архіўная копія ад 28.02.2020 г.
- ↑ 2020 Tokyo Olympic organizers begin soliciting mascot ideas // The Japan Times, 01.08.2017 г. Архіўная копія ад 08.09.2017 г.
- ↑ Tokyo 2020 lets children choose mascots from 3 finalists // NBCSports.com, 07.12.2017 г. Архіўная копія ад 19.02.2018 г.