Перайсьці да зьместу

Доха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доха
Населены пункт
Краіна Катар
Акруга Ад-Дава
Дата заснаваньня 1850
Геаграфія
Плошча
  • 132 000 000 квадратны мэтар
Вышыня НУМ 0 м
Каардынаты 25°17′12″ пн. ш. 51°32′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Dohanais[2] і Dohanaise[3]
Узнагароды
Сайт visitqatar.com/fr… (фр.)
Доха на мапе Катару
Доха
Доха
Доха

До́ха (па-арабску: الدوحة‎, папярэдняя назва — Біда) — сталіца Катару, разьмешчаная на ўсходнім узьбярэжжы паўвострава Катару, у Пэрсыдзкай затоцы. Колькасьць жыхароў прыблізна 340 тыс. Гэта самы вялікі горад Катару.

Шмат гадоў горад быў важным портам, але хуткія цячэньні і каралавыя рыфы перашкаджалі знаходжаньню вялікіх караблёў. Горад быў поўнасьцю зьнішчаны ў 1867 годзе, падчас вайны з Бахрэйнам. У 1916 годзе брытанцы вызначылі Доху ў якасьці сталіцы свайго пратэктарату. Калі Катар атрымаў незалежнасьць, горад стаў сталіцай. Горад значна зьмяніўся калі пачалі шырока распрацоўвацца радовішчы нафты і прыроднага газу. Цяпер гэта сучасная сталіца, зь вялікім портам здольным прыймаць акіянічныя караблі, мае міжнародны аэрапорт.

Значная частка насельніцтва Катару жывуць у межах Дохі і ейнага сталічнага рэгіёну[4]. Самую высокую шчыльнасьць насельніцтва мае цэнтральны раён Аль-Наджада, які таксама зьмяшчае найбольшую колькасьць насельніцтва ў краіне. Шчыльнасьць насельніцтва ў аглямэрацыі складае каля 20 тысяч чалавек на км² і вышэй[5]. У першае дзесяцігодзьдзе XXI стагодзьдзя Доха зьведала выбуховы рост насельніцтва, паглынаючы тысячы людзей штомесяц. За часам з 2000 па 2010 гады колькасьць жыхароў места павялічылася больш чым удвая.

Этнічны склад і мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тыповы двухмоўны ўказальнік на вуліцах Дохі.

Насельніцтва Дохі ў большай ступені складаецца з экспатрыянтаў, а грамадзяне Катару ўтвараюць меншасьць. Самая вялікая частка прыбылых жыхароў ёсьць грамадзяне краінаў Паўднёва-Ўсходняй і Паўднёвай Азіі, у асноўным Індыі, Пакістана, Шры-Ланкі, Нэпалу, Філіпінаў і Банглядэшу, а таксама маецца значная колькасьць арабаў з Сырыі, Лібіі, Джыбуці, Самалі і Паўночнай Афрыкі. Таксама налічваюцца групы жыхароў з Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі[6].

Афіцыйнай мовай дзяржавы ёсьць арабская. Ангельская мова звычайна выкарыстоўваецца ў якасьці другой мовы[7], якая мае распаўсюд у гандлі[8]. Паколькі ў Досе ёсьць вялікая колькасьць экспатрыянтаў, такія мовы, як малаялам, тамільская, бэнгальская, тагальская, гішпанская, сынгальская, француская мовы, урду і гіндзі шырока выкарыстоўваецца ў сталіцы эмірату[6].

У 2004 годзе быў ухвалены закон на магчымасьць набыцьця замежнікамі ўласнасьці на нерухомасьць у асобных рэгіёнах, як то частцы Дохі, лягуне Ўэст-Бэй, Жамчужыне Катару і новым горадзе Лусаіль[9]. Да гэтага экспатрыянтам было забаронена валодаць зямлёй у Катары.

Большасьць жыхароў гораду ёсьць мусульманамі[10]. Каталікі складаюць больш за 90% ад 150 тысяч хрысьціянскіх жыхароў места[11]. Паводле асобнага дэкрэту эміра зьявілася магчымасьць пабудаваць у 2008 годзе першую каталіцкую царкву Сьвятога Разарыя на Арабійскім паўвостраве пасьля зьяўленьня і распаўсюду ісламу ў VII стагодзьдзі. Тым ня менш, будынак касьцёлу ня ўтрымлівае хрысьціянскіх сымбалеў звонку[12]. У Досе існуюць некалькі іншых цэркваў, як то Грэцкай праваслаўнай царквы ды іншых канфэсіяў.

Бізнэсовы квартал гораду.

Горад ёсьць эканамічным цэнтрам Катару, то бок у ім месьцяцца штаб-кватэры шматлікіх мясцовых і міжнародных арганізацыяў, у тым ліку найбуйнейшых у краіне нафтавых і газавых кампаніяў — Катарэнэрджы і Катаргаз. Эканоміка места ў першую чаргу грунтуецца па прыбытках, атрыманых дзяржавай з сваёй нафтагазавай галіны[13]. У 2011 годзе Доха была ўлучаная часопісам Fortune у сьпіс 15 найлепшых гарадоў для разьвіцьця прадпрымальніцтва для[14].

Пачынаючы з канца XX стагодзьдзя, урад пачаў дзеіць шматлікія ініцыятывы дывэрсыфікацыі эканомікі краіны, каб зьнізіць залежнасьць ад нафтавых і газавых рэсурсаў. Міжнародны аэрапорт Дохі быў пабудаваны ў спробе падцягнуць турыстычную індустрыю гораду[13]. У 2014 годзе быў пабудаваны міжнародны аэрапорт Гамада, які амаль удвая перавышае памеры першага і мае дзьве самыя доўгія ўзьлётна-пасадачныя палосы ў сьвеце[15]. Трыццаць дзевяць новых гатэляў былі пабудаваныя апошнім часам у горадзе з 2011 году[16].

У выніку хуткага росту насельніцтва і павелічэньня патрабаваньняў да жыльля, кошты на нерухомасьць значна вырасьлі да 2014 году[17]. Дынаміку ім дадало яшчэ і рашэньне аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году[18]. Не зважаючы на падзеньне коштаў на нафту з 2014 году і дыпляматычную крызу з суседзямі, якія ў сукупнасьці запаволілі рост насельніцтва гораду, дзяржаўныя выдаткі павялічыліся на падтрыманьне росту будаўніцтва нерухомасьці ў сталіцы[19]. Значную частку эканомікі фармуюць экспаты, сярод якіх вылучаюцць грамадзяне Індыі, Філіпінаў ды іншых дзяржаваў. Дзякуючы ім вялікія грашовыя пераводы штогод накіроўваюцца ў згаданыя дзяржавы. Гэтак, грашовыя пераводы па-за межы Катару ў 2014 годзе склалі 11,2 мільярдаў даляраў, што склала 5,3% СУП краіны[20].

Катарскі ўнівэрсытэт.

Доха — адукацыйны цэнтар краіны, бо зьмяшчае найбольшую колькасьць школаў і каледжаў у дзяржаве[21]. У 1952 годзе ў Досе была адкрытая першая афіцыйная школа хлопчыкаў. Праз тры гады зьявілася таксама першая школа для дзяўчынак[22]. Катарскі ўнівэрсытэт быў адкрыты ў 1973 годзе[23]. Гэта першая вышэйшая ўстанова адукацыі ў краіне. Сёньня ў ім маюцца асобныя факультэты для мужчын і жанчын.

У 2000 годзе пачаў будавацца адукацыйны комплекс Эд’юкейшн-Сіці, які мае плошчу ў 14 км². Гэты праект кіруецца некамерцыйным Катарскай фундацыяй[24]. У ім месьціцца восем унівэрсытэтаў, вядучая сярэдняя школа краіны і офісы дзіцячага тэлеканалу Аль-Джазыры[24]. Геаграфічна комплекс лічыцца часткай муніцыпалітэту Эр-Раяну, але трапляе пад мэтрапольную тэрыторыю Дохі[25]. Тут таксама месьціцца кампус філіі Найвышэйшай камэрцыйнай школы Парыжу.

  1. ↑ Census 2020
  2. ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  3. ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  4. ↑ Marco Dilenge. «Dubai and Doha: Unparalleled Expansion». Crown Records Management UK.
  5. ↑ «Facts and figures». Lusail.
  6. 1 2 Humaira Tasnim, Abhay Valiyaveettil, Dr. Ingmar Weber, Venkata Kiran Garimella. «Socio-geographic map of Doha». Qatar Computing Research Institute.
  7. ↑ Baker, Colin; Jones, Sylvia Prys (1998). «Encyclopedia of Bilingualism and Bilingual Education». Multilingual Matters. — С. 429. — ISBN 978-1853593628.
  8. ↑ Guttenplan, D. D. (11.06.2012). «Battling to Preserve Arabic From English’s Onslaught». The New York Times.
  9. ↑ Wiedmann, Florian; Salama, Ashraf M (2013). «Demystifying Doha: On Architecture and Urbanism in an Emerging City». Ashgate. — ISBN 9781409466345.
  10. ↑ «Religious demography of Qatar». US Department of State.
  11. ↑ Shabina Khatri (20.06.2008). «Qatar opens first church, quietly». Al Jazeera.
  12. ↑ Sonia Verma (14.03.2008). «Qatar hosts its first Christian church». The Times.
  13. 1 2 Michael Dumper, Bruce E. Stanley (2006). «Cities of the Middle East and North Africa: A Historical Encyclopedia». ABC-CLIO. — С. 138. — ISBN 978-1576079195.
  14. ↑ Dawsey, Josh; Arora, Rupali. «Global 500 2011: 15 best new cities for business». CNN Money
  15. ↑ Marco Rinaldi (5.05.2014). «Hamad International Airport by Hok». Aas Architecture.
  16. ↑ Bullivant, Lucy (2012). «Masterplanning Futures». Routledge. — С. 59. — ISBN 978-0415554473.
  17. ↑ Peter Kovessy (23.06.2014). «Reports: Housing supply not keeping up with population rise». Doha News.
  18. ↑ Rohan Soman (13.05.2013). «Real estate prices in Qatar skyrocket». BQ Doha.
  19. ↑ Kerr, Simeon (17.10.2019). «Qatar pins growth hopes on domestic renewal». Financial Times.
  20. ↑ World Bank Group (2016). «Migration and Remittances Factbook 2016» (3rd ed.). World Bank. — doi:10.1596/978-1-4648-0319-2. ISBN 9781464803208.
  21. ↑ Abdulla Juma Kobaisi. «The Development of Education in Qatar, 1950–1970». Durham University. — С. 11.
  22. ↑ Abu Saud, Abeer (1984). «Qatari Women: Past and Present». Longman Group. — С. 173. — ISBN 978-0-582-78372-0.
  23. ↑ «Qatar University». Qatar E-Government.
  24. 1 2 Simeon Kerr (20.10.2013). «Doha’s Education City is a boost for locals». Financial Times.
  25. ↑ «District map». The Centre for Geographic Information Systems of Qatar.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]