Перайсці да зместу

Шыфр

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рунны шыфр Эдварда Ларсана, які ўжывае знакі, знойдзеныя на Кенсінгтонскім Рунічным Камяні.

Шыфр (ад фр.: chiffre «лічба» ад араб. صِفْر‎, sifr «нуль») — якая-небудзь сістэма пераўтварэння тэксту з сакрэтам (ключом) дзеля забеспячэння сакрэтнасці перадаванай інфармацыі. Шыфры ўжываюцца для патаемнай перапіскі дыпламатычных прадстаўнікоў са сваімі прадстаўніцтвамі, ва ўзброеных сілах для перадачы тэксту сакрэтных дакументаў праз тэхнічныя сродкі сувязі, банкамі для забеспячэння бяспекі трансакцый, а таксама некаторымі інтэрнэт-сэрвісамі з рознай нагоды.

Шыфр можа ўяўляць сабой сукупнасць умоўных знакаў (умоўны алфавіт з лічбаў ці літар) або алгарытм пераўтварэння звычайных лічбаў і літар. Працэс засакрэчвання паведамлення з дапамогай шыфру завецца шыфраваннем. Навука аб стварэнні і ўжыванні шыфраў завецца крыптаграфіяй. Крыптааналіз — навука аб метадах атрымання зыходнага значэння з зашыфраванага паведамлення.

Важным параметрам любога шыфру з’яўляецца ключ — параметр крыптаграфічнага алгарытма, забяспечваючы выбар аднаго пераўтварэння з сукупнасці пераўтварэнняў, магчымых для гэтага алгарытму. У сучаснай крыптаграфіі мяркуецца, што ўся сакрэтнасць крыптаграфічнага алгарытму засяроджана ў ключы, але не ў дэталях самога алгарытму (прынцып Керкгофса).

Варта не блытаць шыфр з кадаваннем — фіксаваным пераўтварэннем інфармацыі з аднаго выгляду ў іншы. У кадаванні адсутнічае паняцце ключа і не дзейнічае прынцып Керкгофса. У цяперашні час кадаванне практычна не ўжываецца для абароны інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу, а толькі як абарона ад памылак пры перадачы інфармацыі (перашкодаўстойлівае кадаванне) і ў іншых мэтах, не звязаных з абаронай.

Шыфры могуць выкарыстоўваць адзін ключ для шыфравання і дэшыфравання або два розных ключы. Паводле гэтай прыкметы адрозніваюць:

Шыфры могуць быць сканструяваны так, каб або шыфраваць адразу ўвесь тэкст, або шыфраваць яго па меры паступлення. Такім чынам існуюць:

  • Блочны шыфр шыфруе адрасу суцэльны блок тэксту, выдаючы шыфратэкст пасля атрымання ўсёй інфармацыі.
  • Плынны шыфр шыфруе інфармацыю і выдае шыфратэкст па меры паступлення, маючы магчымасць апрацоўваць тэкст неабмежаванага памеру, карыстаючыся абмежаваным аб’ёмам памяці.

Зразумела, што блочны шыфр можна пераўтварыць у плынны, разбіваючы ўваходны тэкст на асобныя блокі і шыфруючы іх асобна.

Таксама існуюць неўжываныя цяпер падстаноўныя шыфры, які характарызуюцца (у большасці) слабай крыптатрываласцю.

Асіметрычны шыфр — сістэма шыфравання ці электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), паводле якой адкрыты ключ перадаецца праз адкрыты (неабаронены, даступны для назірання) канал і ўжываецца для праверкі ЭЛП і для шыфравання паведамлення. Для генерацыі ЭЛП і для расшыфроўкі паведамлення ўжываецца сакрэтны ключ.[1] Крыптаграфічныя сістэмы з адкрытым ключом у цяперашні час шырока ўжываюцца ў розных сеткавых пратаколах, у прыватнасці, у пратаколах TLS і яго папярэдніку SSL (на іх аснове пабудаваны HTTPS), SSH. Таксама ўжываецца ў PGP, S/MIME.

Зноскі

  1. ↑ Брус Шнайер. Прикладная криптография. 2-е изд. Протоколы, алгоритмы и исходные тексты на языке Си. Глава 2.7 Цифровые подписи и шифрование.