Перайсці да зместу

Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
руск.: Владимир Вольфович Жириновский
спецыяльны госць Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
28 лютага 1994 — 20 сакавіка 1996
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
20 сакавіка 1996 — 2 сакавіка 2004
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
24 студзеня 2005 — 14 красавіка 2008
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
4 снежня 2011 — 5 кастрычніка 2016
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
29 снежня 2003 — 24 снежня 2007
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
18 студзеня 2000 — 7 снежня 2003

Нараджэнне 25 красавіка 1946(1946-04-25)[1][2][…]
Смерць 6 красавіка 2022(2022-04-06)[5][6] (75 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні руск.: Владимир Вольфович Эйдельштейн
Дзеці Ігар Лебедзеў[d]
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук () (1998)
Дзейнасць палітык[7], акцёр, выкладчык[d], прадпрымальнік, вайсковец, палітыка[8], публіцыст, шоўмен[d] і зорка
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Расія
Род войскаў Савецкая армія
Званне палкоўнік, капітан, падпалкоўнік і палкоўнік[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Во́льфавіч Жырыно́ўскі (руск.: Влади́мир Во́льфович Жирино́вский; прозвішча пры нараджэнні і да паўналецця — Эйдэльштэ́йн; 25 красавіка 1946, Алма-Ата, Казахская ССР — 6 красавіка 2022, Масква, Расія) — расійскі палітычны дзеяч.

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага саюза (ЛДПСС), старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР) (1992—2022).

Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай федэрацыі І-VIII скліканняў. Намеснік Старшыні Дзяржаўнай думы (з 2000 года). Член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (1996—2008).

Удзельнік чатырох прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ў 1991—2008 гадах.

Вучыўся ў:

  • Сярэдняя школа № 25 імя Дзяржынскага горада Алма-Аты.
  • У 1964—1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ імя М. В. Ламаносава (з 1972 года — Інстытут краін Азіі і Афрыкі) па спецыяльнасці «Турэцкая мова і літаратура» і на ваеннай катэдры пры інстытуце.
  • У 1965—1967 гадах вучыўся ва Універсітэце марксізму-ленінізму на факультэце міжнародных адносін.
  • У 1972—1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленні юрыдычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава, якое скончыў на выдатна.
  • 24 красавіка 1998 года на вучоным савеце ў МДУ абараніў дысертацыю па навуковай ступені доктара філасофскіх навук.

Праца:

  • У 1969 годзе праходзіў гадавую практыку ў горадзе Іскендэрун, Турцыя.
  • У 1970—1972 гадах служыў па прызыву афіцэрам у палітупраўленні штаба Закаўказскай ваеннай акругі ў Тбілісі, звольнены ў запас старэйшым лейтэнантам.
  • У 1973—1975 гадах працаваў у Савецкім камітэце абароны міру ў аддзеле праблем Заходняй Еўропы. Рэферэнт з веданнем французскай мовы.
  • Са студзеня па май 1975 года — супрацоўнік у дэканаце Вышэйшай школы прафсаюзнага руху, цяпер Акадэмія працы і сацыяльных адносін. Выхавальнік-перакладчык.
  • У 1975—1983 гадах працаваў у Інюркалегіі, спецыялізаваўся на нямецкім спадчынным праве.

У 1983—1990 гадах — юрысконсульт, затым кіраўнік юрыдычнага аддзела ў выдавецтве «Свет».

  • У маі 1988 года прыняў удзел у рабоце ўстаноўчага з’езду «Дэмакратычнага Саюза» (лідар — Валерыя Навадворская). Гэта быў пачатак Жырыноўскага ў палітыцы, ён выступіў з прамовай на з’ездзе, быў абраны ў склад Галоўнага каардынацыйнага савета, але неўзабаве заявіў пра свой выхад з партыі.
  • З 1990 года — на партыйнай працы ў ЛДПР.
  • 12 чэрвеня 1991 года балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Расіі.
  • 19 жніўня 1991 года падтрымаў Жнівеньскі путч.
  • 4 кастрычніка 1993 года падтрымаў разгон З’езду народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савета Расіі.
  • У 1993—1995 гадах — дэпутат 1-й Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ад Тушынскай выбарчай акругі, кіраўнік суполкі ЛДПР.

Загадам міністра абароны ад 27 сакавіка 1995 годзе яму прысвоена воінскае званне падпалкоўнік запасу.

  • У снежні 1995 года абраны дэпутатам 2-й Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.
  • У студзені 1996 года вылучаны кандыдатам у Прэзідэнты Расійскай Федэрацыі ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі. Набраў 5,78 % галасоў выбаршчыкаў.
  • У траўні 1999 году абіраўся на пасаду губернатара Белгародскай вобласці. Заняў трэцяе месца, набраўшы 17 %. Саступіў першае месца дзеючаму губернатару Яўгену Саўчанку і другое — кандыдату ад КПРФ Міхаілу Бесхмельніцыну.
  • У студзені 2000 года абраны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнай Думы трэцяга склікання, у сувязі з чым адмовіўся ад кіраўніцтва суполкай у Думе ЛДПР. Кіраўніком суполкі быў абраны яго сын — Ігар Лебедзеў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2000 года за Жырыноўскага прагаласавала больш за 2 млн выбаршчыкаў.

  • У прэзідэнцкіх выбарах 2004 года Жырыноўскі удзелу не прымаў, замест яго партыя выставіла яго былога целаахоўніка Алега Малышкіна, які заняў перадапошняе месца.
  • У 2008 годзе балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
  • У снежні 2011 года яго сын Ігар Лебедзеў быў абраны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнай Думы шостага склікання і адмовіўся ад кіраўніцтва суполкі ЛДПР. У сувязі з гэтым Жырыноўскі зноў стаў кіраўніком суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай думе.
  • 28 снежня 2011 года зарэгістраваны удзельнікам прэзідэнцкіх выбараў 2012 года. Галоўны лозунг, які ім выкарыстоўваўся: «Жырыноўскі, альбо будзе горш» або «Жырыноўскі. І будзе лепш».
  • З 11 ліпеня 2012 года — член Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 11 ліпеня 2012 года № 946 «Пытанні Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі» кіраўнікі суполак у Дзяржаўнай Думе, па пасадзе, з’яўляюцца членамі Дзяржаўнага савета[9].

Памёр 6 красавіка 2022 года ў Маскве[10]. Пахаваны на Новадзявочых могілках[11].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

З 1971 года быў жанаты з Галінай Аляксандраўнай Лебедзевай, меў сына. Галіна Лебедзева — урач, кандыдат біялагічных навук. Па словах Жырыноўскага, у 1978 годзе яны развяліся і з тых часоў іх звязвае царкоўны шлюб. У 1993 годзе Жырыноўскія на сваім сярэбным вяселлі бралі шлюб у праваслаўнай царкве.

Старэйшы сын Ігар Уладзіміравіч Лебедзеў нарадзіўся ў 1972 годзе. Мае юрыдычную адукацыю (Юрыдычная акадэмія). У студзені 2000 года абраны старшынёй суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай Думе трэцяга склікання. У Дзярждуму абраны па спісе «Блока Жырыноўскага». Да абрання ў Думу працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнага развіцця РФ на пасадзе дарадцы міністра (Сяргея Калашнікава, былога сябра суполкі ЛДПР у Дзярждуме другога склікання).

Унукі-блізняты Аляксандр і Сяргей (нар. 1998), вучацца ў пансіёне пры МДУ.

З лета 2013 года Жырыноўскі з’яўляўся траваедам. У лістападзе 2013 г. ён заявіў аб тым, што члены ЛДПР паступова пяройдуць на травяную ежу, бо мяса вельмі шкодзіць здароўю.

11 красавіка 2016 года ў Маскве ўсталявалі помнік Уладзіміру Жырыноўскаму. Скульптуру вырабіў Зураб Цэрэтэлі. Постаць вышынёй больш за тры метры ўсталявалі ў двары Інстытута сусветных цывілізацый, заснаванага Жырыноўскім.

Санкцыі ЕС, іншых краін

[правіць | правіць зыходнік]
Краіны, дзе Жырыноўскі пад санкцыямі

Знаходзіўся ў санкцыйным спісе Еўрасаюза з 12 верасня 2014 года[12][13]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што як член Савета Дзярждумы, старшыня партыі ЛДПР Жырыноўскі актыўна падтрымаў размяшчэнне расійскіх узброеных сіл ва Украіне і анэксію Крыма; актыўна выступаючы за падзел Украіны, ад імя партыі падпісаў пагадненне з «Данецкай Народнай Рэспублікай»[14].

Быў унесены і ў санкцыйны спіс Канады 28 красавіка 2014 года[15].

  • Жириновский В. В. Последний бросок на Юг. — М., 1993
  • Жириновский В. В. Нам нужны губернии одного Российского государства. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний удар по России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР: идеология и политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Вишняков В. Г. Наша цель — единое Российское государство". — М., 1995.
  • Жириновский В. В. Плевок на Запад. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний вагон на Север. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Каким быть государству Российскому. — М., 1995
  • Жириновский В. В. С танками и пушками или без танков и пушек. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Идеологические основы Либерально-демократической партии России, 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и военная политика России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и национальная экономика России, 1995
  • Жириновский В. В. Политический ландшафт России. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Лисичкин В. А. Возрождение русского либерализма. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Экономические мысли политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Отомстим за Россию. — М., 1996
  • Жириновский В. В. Политическая классика. Собрание сочинений в 10 т. — М., 1996—1997.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: пути решения. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Идеология для России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Доктрина национальной безопасности Российской Федерации: Основные принципы и механизм реализации. — М., 1997.
  • Жириновский В. В. Социальный кризис в России: основные проблемы, их причины и последствия. — * М., 1997
  • Жириновский В. В. Очерки по геополитике. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Псевдохристианские религиозные организации России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Огненный бог кришнаитов" — М.: Издание Либерально-демократической партии России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Прошлое, настоящее и будущее русской нации : Русский вопрос: социально-философский анализ : диссертация в виде научного доклада на соискание ученой степени доктора философских наук : 22.00.01 / МГУ им. М. В. Ломоносова. — Москва, 1998. — 72 с.
  • Жириновский В. В., Юровский В. Азбука секса. — М., 1998, ISBN 5-89756-013-7
  • Жириновский В. В. Иван, запахни душу!. — М., 2001
  • Жириновский В. В. ЛДПР: 20 лет борьбы. — М., 2009
  • Жириновский В. В. Мысли и афоризмы!. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Главный враг России — чиновник. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Уроды. — М. 2010
  • Жириновский В. В. Россия — и для русских тоже. — М., 2011
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учебное пособие для вузов, 2012. ISBN 978-5-8291-1367-4, ISBN 978-5-904993-24-5
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие / Под ред. Н. А. Васецкого. — М.: ЛДПР, 2012. ISBN 978-5-4272-0001-1
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие для студ. вузов. — 2-е изд. — М.: ЛДПР, 2013. — 464 с. — 3000 экз. —ISBN 978-5-4272-0005-9
  • Жириновский В. В. Альманах ЛДПР: История в датах и лицах. — М.: Либерально-демократическая партия России, 2013 ISBN 978-5-4272-0004-2
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учеб. пособие для студ. вузов. — М.: ЛДПР, 2013—432 с. — 3000 экз., ISBN 978-5-4272-0003-5
  • Добреньков В. И., Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировых цивилизаций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Академический проект, 2014. — 608 с. — (Gaudeamus) ISBN 978-5-8291-1539-5
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внутриполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 1.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внешнеполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 2.
  1. ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. ↑ Wladimir Wolfowitsch Schirinowski // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://www.themoscowtimes.com/2022/04/06/vladimir-zhirinovsky-far-right-court-jester-of-russian-politics-dies-at-75-a77240 Праверана 7 красавіка 2022.
  4. 1 2 Collins C. Vladimir Zhirinovsky // Encyclopædia Britannica
  5. ↑ Ушел из жизни Владимир Вольфович Жириновский — 2022. Праверана 6 красавіка 2022.
  6. ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
  7. ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  8. ↑ Národní autority České republiky Праверана 8 студзеня 2025.
  9. ↑ Указ Президента Российской Федерации от 11 июля 2012 года № 946 «Вопросы Государственного совета Российской Федерации»
  10. ↑ Памёр Уладзімір Жырыноўскі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2022. Праверана 6 красавіка 2022.
  11. ↑ tass.ru
  12. ↑ Schmidt, Friedrich; Kafsack, Hendrik. Gegen Putin: Wen die EU mit den neuen Sanktionen trifft (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2014. Праверана 15 кастрычніка 2021.
  13. ↑ Евросоюз исключил Владимира Жириновского из санкционных списков (руск.)
  14. ↑ Consolidated text: Beschluss 2014/145/GASP des Rates vom 17. März 2014 über restriktive Maßnahmen angesichts von Handlungen, die die territoriale Unversehrtheit, Souveränität und Unabhängigkeit der Ukraine untergraben oder bedrohen (ням.). EUR-Lex. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  15. ↑ UPDATE 2-Canada puts sanctions on two small Russian banks (англ.). Reuters (28 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2021. Праверана 15 кастрычніка 2021.