Перайсці да зместу

Сымен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сымен
амх. ሰሜን ተራራ
Геаграфічнае становішча
Тыпхрыбет 
Уваходзіць уЭфіопскае нагор'е 
Краіна
13°29′34″ пн. ш. 38°26′37″ у. д.HGЯO
Сымен (Эфіопія)
Сымен
Сымен
Найвышэйшы пункт
Найвышэйшы пунктРас-Дашэн 
Вышыня4623 м 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымен (амх.: ሰሜን ተራራ) — горны хрыбет у паўночнай частцы Эфіопскага нагор’я на паўночны ўсход ад Гондэра. Назва мясцовасці на амхарскай мове азначае «поўнач». Найвышэйшы пункт — гара Рас-Дашэн вулканічнага паходжання. Яе вышыня над узроўнем мора па розных крыніцах ацэньваецца ад 4533 м да 4620 м. Гэта найвышэйшы пункт Эфіопіі і чацвёрты ў Афрыцы.

З-за вышыннасці Сыменскія горы — адно з нямногіх месцаў у Афрыцы, дзе снег выпадае рэгулярна. Сымен складаецца з плато, падзеленых далінамі і з узвышанымі вяршынямі. Падобную геалагічную будову ў Афрыцы маюць Драконавыя горы на поўдні кантынента. Частка тэрыторыі плошчай 22,5 тыс. га ў 1969 годзе была адведзена пад нацыянальны парк Горы Сымен, які ў 1978 г. стаў аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 9
рус. • англ. • фр.