Перайсці да зместу

Палітыка аднолькавага паходжання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палітыка аднолькавага паходжання (англ.: same origin policy) — важнае паняцце ў праграмаванні скрыптоў (напрыклад у мове JavaScript). Палітыка дазваляе скрыптам, якія працуюць на вэб-старонках аднаго паходжання, атрымліваць доступ да метадаў і атрыбутаў адзін аднаго без абмежаванняў, але забараняе доступ да большасці метадаў на старонках іншых сайтаў.

Гэты механізм вельмі важны для сучасных вэб-праграм, якія абапіраюцца на cookie-файлы для захоўвання інфармацыі аб сеансах аўтарызаваных карыстальнікаў. На баку кліента павінна быць строгае аддзяленне даных ад розных сайтаў, каб прадухіліць страту канфідэнцыяльнай інфармацыі.

Вельмі важна памятаць, што палітыка аднолькавага паходжання прымянімы толькі да скрыптоў. Гэта азначае, што такія рэсурсы, як выявы, CSS і дынамічна загружаныя скрыпты могуць быць даступныя з любой крыніцы праз адпаведныя HTML-тэгі. Кібератакі асноўваюцца на тым факце, што палітыка аднолькавага паходжання не ўжываецца да HTML-тэгаў.

Правілы вызначэння крыніц

[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне вызначаецца як спалучэнне даменнага імя, пратакола прыкладнога ўзроўню і нумара порта HTML дакумента, які выконвае скрыпт. Рэсурсы маюць адно паходжанне, калі ўсе гэтыя значэнні ў іх аднолькавыя. У наступнай табліцы прыведзены тыповыя вынікі праверак па URL-адрасе «http://www.example.com/dir/page.html».

URL Вынік Прычына
http://www.example.com/dir/page.html Адпавядае патрабаванням Аднолькавы пратакол і хост
http://www.example.com/dir2/other.html Адпавядае патрабаванням Аднолькавы пратакол і хост
http://www.example.com:81/dir/other.html Не адпавядае патрабаванням Розныя парты
https://www.example.com/dir/other.html Не адпавядае патрабаванням Розныя пратаколы
http://en.example.com/dir/other.html Не адпавядае патрабаванням Розныя хосты
http://example.com/dir/other.html Не адпавядае патрабаванням Розныя хосты (патрабуецца поўная адпаведнасць)
http://v2.www.example.com/dir/other.html Не адпавядае патрабаванням Розныя хосты (патрабуецца поўная адпаведнасць)