Перайсці да зместу

Наступленне АНСЭВ у Эфіопіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наступленне АНСЭВ у Эфіопіі
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Дата 23 верасня 2026 — ц.ч.
Месца Эфіопія (Тыграй, Афар[en], Амхара[en])
Статус працягваецца
Праціўнікі

ваенная падтрымка:

Страты
НФВТ: 895 забітых, 680 параненых (паводле ўладаў на 24 верасня)[1][2] невядома
Агульныя страты
як мінімум 14 цывільных асоб загінулі, 22 параненыя[3][4]

23 верасня 2026 года Народны фронт вызвалення Тыграя, апалчэнне Фано і саюзныя групоўкі разгарнулі сумесную ваенную аперацыю супраць федэральнага ўрада Эфіопіі ў Тыграі, Афары[en] і Амхары[en][5][6][7][3].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Партыя НФВТ у 1991—2018 гадах была ў складзе кіруючай кааліцыі, да прыходу да ўлады Абія Ахмеда Алі. У 2020—2022 гадах годзе паміж новай уладай і партыяй здарыўся ваенны канфлікт. У 2025 годзе сітуацыя зноў накалілася[8]. У маі НФВТ абвясціў аб аднаўленні даваеннай сістэмы кіравання і прызначыў свайго старшыню Дэбрэцыана Гебрэмікаэля[3] прэзідэнтам рэгіёна Тыграй, у процівагу праўрадавай Часовай рэгіянальнай адміністрацыі Гетачу Рэда[4][9][10].

1 жніўня 2026 года недалёка ад мяжы з Суданам успыхнуў бой паміж эфіопскай арміяй і сіламі НФВТ[11].

20 верасня 2026 года сем эфіопскіх паўстанцкіх груповак абвясцілі аб стварэнні «Альянсу народных сіл Эфіопіі за выжыванне»[12] — кааліцыі, у якую ўвайшлі: Фано, НФВТ, Вызваленчая армія Арома, Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна[13], Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара[4], Нацыянальны рэвалюцыйны фронт адзінства афара[14], Народна-вызваленчы рух Бенішангула і Народна-дэмакратычны рух Гумуз. Кааліцыя ставіць сваёй мэтай звяржэнне ўрада на чале з Абіем Ахмедам і фарміраванне новага пераходнага ўрада[4].

22 верасня 2026 года Эфіопія задзейнічала не менш за пяць беспілотнікаў і нанесла больш за 21 авіяўдар: два ўдары беспілотнікаў прыйшліся па школах у горадзе Аламата[en], у выніку чаго загінулі па меншай меры 14 мірных жыхароў, а яшчэ 22 атрымалі раненні[3][4]. Пасля гэтых удараў НФВТ абвінаваціў урад Эфіопіі ў пачатку «адкрытага ўварвання» і абвясціў аб пачатку «абарончай вайны»[3].

Раніцай 23 верасня Сілы абароны Тыграя, падначаленыя НФВТ, захапілі аэрапорты ў Аксуме, Ында-Сыласе і Алула Аба Нэга ў Мэкэле (рэгіён Тыграй)[4][5][15], у выніку чаго авіякампанія Ethiopian Airlines[en] адмяніла ўсе рэйсы ў гэты рэгіён. Сілы абароны Тыграя таксама распачалі наступленне на ўрадавыя пазіцыі ў суседніх рэгіёнах Афар і Амхара[3][5]. Баявыя дзеянні разгарнуліся на ўчастку Коба — Тумуга паміж войскамі нацыянальных сіл абароны Эфіопіі і аб’яднанымі падраздзяленнямі Сіл абароны Тыграя і нацыянальнага руху «Фано» народа амхара[5]. У рэгіёне Амхара ўрадавыя войскі наносілі ўдары з ужываннем цяжкага ўзбраення ў горадзе Лалібэла па паўстанцах Фано[6][1].

На наступны дзень ваявыя дзеянні працягнуліся ўздоўж мяжы Тыграя і Афара, а таксама ў некаторых раёнах рэгіёну Амхара (Газгібела, Гідан, Ласта і Рая-Коба). У баях удзельнічалі ўрадавая армія, Сілы міру Тыграя, паліцэйскі спецназ Амхары і мясцовыя апалчэнцы — з аднаго боку, і Сілы абароны Тыграя і Фано — з другога. Таксама адкрыўся новы фронт каля ракі Тэкэзэ[en] ў заходняй частцы Тыграя[16]. У той жа дзень паўстанцы Фано захапілі ў палон палкоўніка эфіопскай арміі Мелеса Ашагірэа[17].

25-га паўстанцы Фано заявілі аб паланенні двух старэйшых камандзіраў са складу 61-й дывізіі 803-га корпуса нацыянальных сіл абароны Эфіопіі[18], захопе 10 ваенных грузавікоў «Урал» і ўзбраення, уключаючы артылерыйскія боепрыпасы, і аб знішчэнні яшчэ двух грузавікоў[19]. У рэгіёне Афар паведамлялася аб сутыкненнях у раёнах Яла[20][21]. На наступны дзень баявыя дзеянні вяліся ў раёне горада Абала[en] (рэгіён Афар). Звесткі аб тым, хто кантралюе горад, розніліся[22]. 27-га войскі ўрада адбілі ў баевікоў стратэгічна важны горад Сэкота[en][23]. Вяліся баі ў раёнах Сама, Сэкоты і Аламаты[en]; паведамлялася аб прасоўванні ўрадавых сіл у бок Аламаты. У рэгіёне Афар адбыліся сутыкненні ў раёне Абалы[24]. У рэгіёне Афар пасля разлютаваных баёў з ужываннем артылерыі тыграйскія баевікі захапілі раён Эрэбці і пасля прасоўваліся ў бок Афдэры. У той жа дзень, прыкладна ў 09:00 па мясцовым часе, беспілотнік нанёс удар па штаб-кватэры тэлеканала Tigrai TV у горадзе Мэкэле, будынак атрымаў пашкоджанні, а вяшчанне канала было перапынена[25].

28 верасня праўрадавая групоўка «Сілы міра Тыграя» абвясціла аб узяцці горада Аламата на поўдні Тыграя[26].

1 кастрычніка паўстанцкія дроны ўдарылі па Адыс-Абебе.[27][28] У той жа дзень праўрадавыя сілы аднавілі кантроль над гарадамі Абала і Эрэбці ў рэгіёне Афар[29]. 3-га, паводле паведамлення Reuters, урадавая армія адваявала аэрапорт Абула Аба Нега ў Мэкэле[30]. Паралельна з тым узніклі першыя паведамленні пра ўварванне эрытрэйскіх войск на тэрыторыю Эфіопіі[31]. 5 кастрычніка паўстанцы адступілі з Адыграта.[32] 7-га УС Эфіопіі ўзялі Адыграт і некалькі гарадоў уздоўж дзяржграніцы Эрытрэі.[33][34] 8 кастрычніка праўрадавыя сілы занялі Вукро ў Тыграі[35]. 9-га пад ударымі дронаў па Адыграту эфіопскія войскі адступілі з горада[36]. 10-га яны вярнуліся ў горад[37].

11 кастрычніка ўрадавыя войскі занялі Адву. На наступны дзенб яны бяруць пад кантроль Ады Даэра, Ады Нбрыед, Ады Хагерай і Ады Авала, Заламбесу і Фац. 14-га яны ўвайшлі ў Раму і Аксум[38][39].

У ходзе сутыкненняў каля Мірэны 17 і 18 кастрычніка Народны фронт вызвалення Тыграя заявіў аб забойстве 1511 вайскоўцаў урадавай арміі і 11 баевікоў сіл міру Тыграя[40].

19 кастрычніка Народны фронт вызвалення Тыграя і саюзная яму групоўка Агаў захапілі Нірак у рэгіёне Амхара, але на наступны дзень адступілі[41][42].

Міждународная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак выдання Washington Examiner, ЗША рэкамендавалі сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у рэгіёны Тыграй і Афар, а таксама забаранілі супрацоўнікам амерыканскага ўрада наведваць гэтыя раёны[1].

10 кастрычніка Эрытрэя звярнулася ў Савет Бяспекі ААН з просьбай умяшацца і прыняць меры супраць Эфіопіі[43].

  1. 1 2 3 Knox, Brady. US condemns Ethiopian rebels' 'poor decision' to reignite war (англ.). Washington Examiner (23 верасня 2026). — «Four sources speaking with Reuters confirmed fighting had broken out in Tigray, Afar, and Amhara, the centers of unrest in recent years. EPFAS itself claimed that all its members had carried out offensives in their sectors, though this wasn't independently verified.»  Праверана 23 верасня 2026.
  2. ↑ جبهة تيغراي تعلن حربا شاملة ضد الحكومة الإثيوبية والجيش يعلن مقتل المئات [The Tigray People's Liberation Front (TPLF) declares all-out war against the Ethiopian government, and the army announces the deaths of hundreds.]. Al Jazeera. 2026-09-24. Праверана 2026-09-24.
  3. 1 2 3 4 5 6 Bekit, Teklemariam. Ethiopia and Tigray accuse each of launching offensives, fuelling fears of new war (англ.). BBC (23 верасня 2026). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2026. Праверана 23 верасня 2026.
  4. 1 2 3 4 5 6 Rosser, Charles. Can Ethiopia's seven-group rebel alliance challenge Abiy Ahmed? (англ.). Al Jazeera. Праверана 23 верасня 2026.
  5. 1 2 3 4 Plaut, Martin. Ethiopia Conflict Alert: The TPLF Move On Critical Sites After Heading a New Alliance. A new phase of the next war? (англ.). Martin Plaut (23 верасня 2026). Праверана 23 верасня 2026.
  6. 1 2 Tigrayan leaders say new war with Ethiopian government has begun, as fighting erupts(англ.). Reuters. 2026-09-23. Праверана 2026-09-23.
  7. ↑ Tigray forces launch offensive against Ethiopian government (англ.). Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2026. Праверана 23 верасня 2026.
  8. ↑ Ethiopia: Fighting resumes in Tigray (англ.). dw.com. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2026. Праверана 23 верасня 2026.
  9. ↑ Harter, Fred (2025-03-21). Power struggle leads to coup in Tigray as war looms between Ethiopia and Eritrea [брытанская англійская]. The Guardian. ISSN 0261-3077. Праверана 2025-03-21.
  10. ↑ Getachew Reda: Ethiopia's Abiy Ahmed to replace Tigray president amid fears of war (англ.). BBC (26 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  11. ↑ Abiy’s enemies find common cause (англ.). Africa Confidential (28 жніўня 2026). Праверана 24 верасня 2026.
  12. ↑ AFRICA/ETHIOPIA – New rebel alliance reignites the struggle over the Red Sea. Fides. Праверана 23 верасня 2026.
  13. ↑ ONLF denies joining Ethiopian opposition alliance against Abiy Ahmed government. Hiiraan Online.
  14. ↑ Seven Ethiopian armed groups formally announce formation of a coalition // Addis Standard — 2026.
  15. ↑ Explainer-Why New War in Ethiopia's Tigray Threatens to Trigger Wider Conflict.
  16. ↑ Ethiopia Conflict Alert: 24 September | ACLED (англ.)(недаступная спасылка). acleddata.com (24 верасня 2026). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2026. Праверана 25 верасня 2026.
  17. ↑ Ethiopian Army Colonel Reportedly Captured by Fano Forces – DNE Africa (англ.) (24 верасня 2026). Праверана 24 верасня 2026.
  18. ↑ Fano Rebels Say They Captured Commanders of 61st Division of 803rd Corps (англ.). Borkena (25 верасня 2026). Праверана 25 верасня 2026.
  19. ↑ Fano Rebels Say They Captured Commanders of 61st Division of 803rd Corps (англ.). Borkena (25 верасня 2026). Праверана 25 верасня 2026.
  20. ↑ ACLED ALERTS: Ethiopia Conflict Live | ACLED (англ.)(недаступная спасылка). acleddata.com (25 верасня 2026). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2026. Праверана 26 верасня 2026.
  21. ↑ Fighting in northern Ethiopia spurs fears of blackout and blockade (англ.). Al Jazeera. Праверана 25 верасня 2026.
  22. ↑ Is Ethiopia on the verge of another civil war as fighting erupts in Tigray?. Al Jazeera. 2026-09-26. Праверана 2026-09-28.
  23. ↑ Ethiopian army reportedly recaptures strategic town as fighting spreads. Al Jazeera. 2026-09-27. Праверана 2026-09-28.
  24. ↑ Ethiopia's army promises restraint amid fears of new civil war. Al Jazeera. 2026-09-27. Праверана 2026-09-28.
  25. ↑ Tigray TV station hit by drone, rebels advance in north Ethiopia. Agence France-Presse. 2026-09-27. Праверана 2026-09-28.
  26. ↑ Ethiopian pro-government forces claim capture of strategic Tigray town. Reuters.
  27. ↑ Blasts heard in Addis Ababa as Ethiopia conflict widens in the north (англ.). Al Jazeera. Праверана 1 кастрычніка 2026.
  28. ↑ Quillen, Stephen. Ethiopia, Eritrea break ties: Does the conflict risk becoming regional war? (англ.). Al Jazeera. Праверана 2 кастрычніка 2026.
  29. ↑ Ethiopia. ACLED. Праверана 1 кастрычніка 2026.
  30. ↑ Ethiopia government forces retake airport in Tigray's capital, sources say(англ.). Reuters. 2026-10-03. Праверана 2026-10-03.
  31. ↑ Review, Horn. Eritrea's Buffer is Collapsing: What Comes Next? (англ.). HORN REVIEW. Архівавана з першакрыніцы 5 October 2026. Праверана 6 кастрычніка 2026.
  32. ↑ As Abiy Ahmed starts new term, Ethiopia's advances in Tigray may cause conflict to spill over to Eritrea (англ.). Deutsche Welle. Праверана 6 кастрычніка 2026.
  33. ↑ Review, Horn. Eritrea Has Officially Invaded Ethiopia, Says Government Communication (англ.). HORN REVIEW. Праверана 7 кастрычніка 2026.
  34. ↑ Eritrean troops drive through northern Ethiopian town, witnesses say. Reuters(англ.). 2026-10-07. Праверана 2026-10-07.
  35. ↑ Nagish Y., Teferi M. Eritrean troops move deep into Ethiopia's Tigray region, residents tell BBC // BBC News Online — 2026.
  36. ↑ Khalil, Hafsa. Ethiopia warns Eritrea it will defend itself after troops enter Tigray (англ.). www.bbc.com (9 кастрычніка 2026). Праверана 10 кастрычніка 2026.
  37. ↑ Ethiopian forces regain control of border city after reported Eritrean incursion. The Straits Times(англ.). 2026-10-10. ISSN 0585-3923. Праверана 2026-10-11.
  38. ↑ Ethiopia Alerts archive — ACLED, 2026.
  39. ↑ Kannampully, Ammu; Lewis, David (13 October 2026). Ethiopian troops enter town on border with Eritrea, stoking war fears. Reuters. Праверана 14 October 2026.
  40. ↑ Tigray rebels claim to have killed over 1,500 Ethiopian soldiers as Abiy warns Eritrea (20 кастрычніка 2026).
  41. ↑ Tigray Fighting Continues as Federal Forces Retake Nirak (англ.). Kulu Media (22 кастрычніка 2026). Праверана 26 кастрычніка 2026.
  42. ↑ Situation report: UK threatens to ban entry to all Eritreans; Deadly drone strike on Abyei market; WHO delivers medical supplies to northern Ethiopia (англ.). EEPA (22 кастрычніка 2026). Праверана 26 кастрычніка 2026.
  43. ↑ Eritrea asks UN to intervene in standoff with Ethiopia. Reuters(англ.). 2026-10-10. Праверана 2026-10-11.