Кляшчы
| Кляшчы | |||||||||||||||||||||||
| Aceria anthocoptes | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Acari Leach, 1817 | |||||||||||||||||||||||
| Надатрады | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Кляшчы (Acari) — падклас членістаногіх класа павукападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 0,05—13 мм, сытых крывасмокаў да 30 мм. Цела шарападобнае ці прадаўгавата-авальнае, крыху пляскатае, нерасчлянёнае. Ротавы апарат колючы, грызучы, колюча-грызучы. Вочы ў большасці відаў адсутнічаюць.
Раздзельнаполыя, з палавым дымарфізмам. Большасць кляшчоў адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператаарэннем. Жыццёвы цыкл уключае фазы: яйцо, лічынка, німфа (адна ці некалькі стадый) і імага. Лічынка 6-ногая, у німфы і імага па 4 пары ног. Паводле тыпу кармлення кляшчы — сапрафагі і драпежнікі. Многія віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека.
Класіфікацыя і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюцца 3 асобныя надатрады: кляшчы-сенакосцы (Opilioacariformes), акарыформныя кляшчы (Acariformes) і паразітыформныя кляшчы (Parasitiformes), 300 сямействаў, больш за 10 тысяч відаў. Пашыраны па ўсім свеце. Большасць жыве на сушы (у глебе, лясным подсціле, гнёздах птушак і звяроў), некаторыя ў вадзе. На Беларусі адзначаны акарыформныя, у тым ліку трамбідыформныя (Trombidiformes) і саркаптыформныя (Sarcoptiformes), а таксама паразітыформныя кляшчы.
Значэнне і шкоднасць
[правіць | правіць зыходнік]Кляшчы-крывасмокі могуць пераносіць узбуджальнікаў хвароб (напрыклад, у жывел — піраплазмозаў, бабезіёзаў і інш., у чалавека — кляшчовага энцэфаліту, тулярэміі і сыпнатыфозных ліхаманак). Акароідныя кляшчы (свірнавыя, або збожжавыя (Acaroidea)) пашкоджваюць збожжа і прадукты, галавыя і павуцінныя (Tetranychidae) кляшчы выклікаюць хваробы яблынь, цытрусавых і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кляшчы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
