Перайсці да зместу

Гільдыя кінаакцёраў ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гільдыя кінаакцёраў ЗША
англ.: Screen Actors Guild
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Злучаныя Штаты Амерыкі
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1933
Ліквідацыя
Дата скасавання 2012
Член у
Узнагароды
sagaftra.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гільдыя кінаакцёраў ЗША (англ.: Screen Actors Guild) — прафесійны саюз, які прадстаўляе больш за 120 000 акцёраў, якія працуюць у ЗША. Гільдыя створана ў 1933 годзе з мэтай ліквідацыі эксплуатацыі акцёраў у Галівудзе. Гільдыя займаецца: вядзеннем перамоў і выкананнем калектыўных дагавораў, стварэннем справядлівай сістэмы кампенсацый, ільгот і ўмоў працы для сваіх членаў, захаваннем аўтарскіх правоў.

У 2012 годзе арганізацыя злілася з Амерыканскай федэрацыяй мастакоў тэлебачання і радыё ў новы прафсаюз SAG-AFTRA[1].

З 1995 года ўручае ўласную прэмію Гільдыі кінаакцёраў акцёрам за выбітнае выкананне роляў па розных намінацыях (для кіно і тэлебачання)

Кінанамінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
  • Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно
  • Найлепшая жаночая роля
  • Найлепшая мужчынская роля
  • Найлепшая жаночая роля другога плана
  • Найлепшая мужчынская роля другога плана

Тэленамінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
  • Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
  • Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
  1. ↑ SAG, AFTRA Members Approve Merger to Form SAG-AFTRA (Press release). SAG-AFTRA. 30 сакавіка 2012. Архівавана з арыгінала 27 мая 2013. Праверана 24 чэрвеня 2022.