Перайсці да зместу

Гміна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта гмін у Польшчы

Гміна (польск.: gmina — воласць) — найменшая адміністрацыйная адзінка Польшчы. Назва ўтварылася ад нямецкага Gemeinde (бел.: грамада).

У залежнасці ад тэрыторый, якія ўваходзяць у склад, гміны бываюць гарадскія (польск.: miejskie), вясковыя (польск.: wiejskie) і вяскова-гарадскія (польск.: miejsko-wiejskie).

Кіраўніцтва гміны складаюць[1]:

  • Савет гміны (польск.: rada gminy) — заканадаўчы і кантрольны орган, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах мясцовага самакіравання на 5 гадоў. Савет складаецца з 15-45 членаў у залежнасці ад колькасці жыхароў гміны.
  • Выканаўчы орган — у сельскіх гмінах войт (польск.: wójt), у невялікіх гарадках — бурмістр (польск.: burmistrz), у гарадах з насельніцтвам больш за 100 000 жыхароў — прэзідэнт (польск.: prezydent). Выбіраецца жыхарамі гміны на 5 гадоў на выбарах, у адпаведных выпадках можа таксама прызначацца Саветам. Да 2002 года[2] выканаўчым органам з’яўлялася Праўленне гміны (польск.: zarząd gminy), якое ўзначальваў войт, бурмістр або прэзідэнт.

Кампетэнцыі гміны вызначае арт. 7 Закону аб самакіраванні ў гмінах[3]. Да іх належаць, напрыклад, пачатковыя школы, дзіцячыя сады, бібліятэкі, дамы культуры, мясцовы транспарт, гмінныя дарогі, кіраванне рынкамі, ахова здароўя.

Кіраўніцтва гміны адказвае за парадак і бяспеку на сваёй тэрыторыі, у яе кампетэнцыі знаходзяцца дарогі мясцовага значэння, арганізацыя камунальнай гаспадаркі і г. д. У выніку апошняй рэформы цяпер у шэраг абавязкаў гміны ўваходзяць і фінансавыя сродкі.

Усяго ў Польшчы 2479 гмін (на 01.01.2026).[4]

  1. ↑ Wójt, burmistrz, prezydent - kto jest kim w samorządzie (польск.). prawo.pl (29 студзеня 2021).
  2. ↑ Ustawa z dnia 20 czerwca 2002 r. o bezpośrednim wyborze wójta, burmistrza i prezydenta miasta (Dz.U. 2002 nr 113 poz. 984) (польск.). Internetowy System Aktów Prawnych (ISAP) Kancelarii Sejmu.
  3. ↑ Art. 7. - [Zadania własne gminy - Samorząd gminny] (польск.). Ustawa z dnia 8 marca 1990 r. o samorządzie gminnym (Dz.U.2025.1153 t.j.) (рэд. 05 жніўня 2025).
  4. ↑ Baza Jednostek Samorządu Terytorialnego (польск.). Сайт Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Праверана 27 красавіка 2026.