Вікіпедыя:Праект:Вікі любіць вёскі/Пераможцы 2026

Пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі» — 2026.
У гэтым годзе праект быў тэставым, удзельнічалі толькі дзве краіны — Казахстан і Беларусь.
З наступнага года конкурс стане міжнародным, як і «Вікі любіць помнікі».
Усяго на конкурс было даслана 2399 фатаграфій ад 57 карыстальнікаў.
Журы выказвае падзяку за ўсе дасланыя на конкурс фотаздымкі, яны будуць упрыгожваць старонкі усіх моўных праектаў Вікіпедыі.
Трое пераможцаў атрымаюць электронныя падарункавыя сертыфікаты ад інтэрнэт-крам, па 100 рублёў кожны.
Пераможцы
[правіць зыходнік]
У намінацыі за найбольшую колькасць загружаных здымкаў вёсак перамог удзельнік Tess Mattew — 1292 фота, пры гэтым колькасць вёсак склала 120.
Асноўная старонка конкурсу Commons:Wiki Loves Villages 2026.
Лакальная старонка на Вікісховішчы — Commons:Wiki Loves Villages 2026 in Belarus/be.
Таксама адзначаны
[правіць зыходнік]Усе фатаграфіі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, можна ўбачыць тут: Category:Images from Wiki Loves Villages 2026 in Belarus
Дзякуй усім за ўдзел i да сустрэчы ў наступным годзе!
Нарыхтоўвайце фатаграфіі загадзя, да пачатку жніўня наступнага года.
Калі вы ўдзельнічалі, вы можаце дадаць {{User Wiki Loves Villages 2026}} шаблон на сваёй старонцы удзельніка.
Таксама запрашаем ўсіх удзельнічаць у наступным фотаконкурсе — «Вікі любіць славутасці», які пачнецца ў Беларускай Вікіпедыі з 1 кастрычніка і будзе доўжыцца да 31 кастрычніка.
На гэты раз прызавых месцаў будзе 5, а сума кожнага выйгрышу, як абяцаюць арганізатары і спонсары — 250 рублёў у выглядзе электроннага сертыфіката на пакупку ў інтэрнэт-краме.