Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Блакіроўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Блакіроўка — гэта механізм, з дапамогай якога адміністратары тэхнічна абмяжоўваюць магчымасці ўдзельнікаў рэдагаваць старонкі Вікіпедыі. Блакіроўка можа прымяняцца да ўліковых запісаў, IP адраса або шэрагу IP адрасоў; на акрэслены тэрмін або назаўжды; для ўсіх старонак Вікіпедыі або для пэўнага шэрагу старонак.

Блакіроўка прымяняецца для прадухілення разбуральнай дзейнасці і прычынення шкоды праекту. Блакіроўка не павінна прымяняцца як пакаранне за былыя паводзіны. Блакіроўка не павінна прымяняцца, пакуль да ўдзельніка выразна не даведзена, што яго паводзіны прыносяць шкоду праекту — за выключэннем асобных выпадкаў, такіх як відавочны вандалізм.

Блакіроўка датычыцца канкрэтнай асобы і забараняе ёй рэдагаваць старонкі Вікіпедыі пад іншым уліковым запісам або ананімна. Пры выяўленні абыходу блакіроўкі іншыя выкарыстаныя ўліковыя запісы таксама будуць заблакіраваныя.

Заблакіраваны ўдзельнік мае магчымасць працягваць чытаць Вікіпедыю, аднак не можа рэдагаваць старонак, якіх тычыцца блакіроўка. Пры поўнай блакіроўцы ўдзельнік можа рэдагаваць толькі ўласную старонку размоў.

Кожны ўдзельнік можа паведаміць адміністратарам пра шкодную дзейнасць на старонцы Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў. Канчатковае рашэнне аб неабходнасці і тэрміне блакіроўкі прымае адміністратар.

Заблакіраваны ўдзельнік можа звярнуцца з просьбай зняць блакіроўку або стварыць апеляцыю на блакіроўку.

Падставы для блакіроўкі

[правіць зыходнік]

Блакіроўка павінна ўжывацца выключна для абмежавання шкоднай дзейнасці ўдзельніка і прадухілення аналагічных паводзін у будучыні. Блакіроўка не павінна ўжывацца пакуль да ўдзельніка выразна не данесена недапушчальнасць яго паводзін. Блакіроўка не павінна выкарыстоўвацца як пакаранне за былыя паводзіны, калі такія паводзіны больш не назіраюцца.

Ніжэй пералічаны магчымыя падставы для блакіроўкі.

Абарона правоў і гарантыя бяспекі Фонду Вікімедыя, іншых удзельнікаў або грамадскасці

[правіць зыходнік]

Блакіроўка можа быць адказам на:

  • асабістыя абразы, напады персанальнага характару
  • персанальныя, прафесійныя або юрыдычныя пагрозы (у тым ліку па-за межамі Вікіпедыі)
  • дзеянні, якія ставяць іншых удзельнікаў у небяспечнае становішча (у тым ліку падвяргаюць пагрозе пераследу з боку ўрада, працадаўцы або іншых асоб)
  • раскрыццё персанальнай інфармацыі (незалежна ад таго, з’яўляецца гэтая інфармацыя дакладнай ці не)
  • кампраметацыю ўліковага запісу — калі ёсць абгрунтаваныя падставы меркаваць, што ўліковы запіс выкарыстоўваецца або можа быць выкарыстаны іншай асобай

Прадухіленне шкодных дзеянняў адносна артыкулаў і супольнасці Вікіпедыі

[правіць зыходнік]

Удзельнік можа быць заблакіраваны, калі яго паводзіны перашкаджаюць развіццю праекта, калегіяльнай працы, ствараюць канфліктную атмасферу і напружанасць.

Блакіроўка можа быць адказам на:

Раней заблакіраваны ўдзельнік абыходзіць блакіроўку з выкарыстаннем іншага ўліковага запісу або ананімна

[правіць зыходнік]

Дзейнасць удзельніка відавочна накіравана на дасягненне асабістых мэт, а не стварэнне энцыклапедыі

[правіць зыходнік]

Блакіроўка можа быць адказам на:

  • стварэнне артыкулаў на тэмы, звязаныя з удзельнікам, з рэкламнымі мэтамі
  • відавочныя і працяглыя дэструктыўныя паводзіны, у тым ліку прасоўванне або дыскрэдытацыя пэўных поглядаў, асоб, арганізацый або прадуктаў
  • праўкі, адзіная мэта якіх — зрабіць уражанне або пазабаўляць каго-небудзь па-за Вікіпедыяй
  • выкарыстанне Вікіпедыі як поля бітвы: сталыя агрэсіўныя паводзіны, напады на іншых удзельнікаў, спрэчкі толькі дзеля спрэчак
  • несумленныя паводзіны і маніпуляцыі правіламі
  • відавочнае пазбяганне сумеснай працы і пошуку кансэнсусу з удзельнікамі

Запыты на блакіроўку

[правіць зыходнік]

Кожны ўдзельнік можа паведаміць аб шкоднай дзейнасці і запрасіць адміністратараў заблакіраваць уліковы запіс або IP адрас на старонцы Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў. Канчатковае рашэнне аб неабходнасці і тэрміне блакіроўкі прымае адміністратар. У спрэчных выпадках рэкамендуецца абмеркаванне паміж некалькімі адміністратарамі.

Парадак блакіроўкі

[правіць зыходнік]

Перад тым, як заблакіраваць удзельніка, адміністратар павінен ацаніць, ці блакіроўка насамрэч неабходная ў гэтай сітуацыі, і перш за ўсё выразна данесці да ўдзельніка, што яго паводзіны прыносяць шкоду праекту. Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў — фундаментальны прынцып Вікіпедыі, у першую чаргу неабходна трактаваць паводзіны як памылковыя, а не зламысныя. Рэкамендуецца звярнуцца да ўдзельніка на яго старонцы размоў і папярэдзіць, што яго дзеянні парушаюць правілы супольнасці.

У сітуацыях, якія патрабуюць неадкладных дзеянняў (напрыклад, відавочны вандалізм, абразлівая назва ўліковага запісу, абыход блакіроўкі або дзеянні, якія прывялі да небяспекі іншых удзельнікаў), адміністратар не абавязаны папярэджваць аб блакіроўцы, пасля блакіроўкі неабходна зрабіць усё магчымае для змяншэння патэнцыяльных наступстваў шкоднай дзейнасці: адкаціць праўкі і, пры неабходнасці, скрыць іх.

У спрэчных выпадках (напрыклад, доўгатэрміновая або бестэрміновая блакіроўка ўдзельніка са значным карысным ўкладам) рэкамендуецца абмеркаванне блакіроўкі некалькімі адміністратарамі. Адміністратар павінен пазбягаць блакіровак удзельніка, калі ён з’яўляецца бокам канфлікту з гэтым удзельнікам — у гэтым выпадку рэкамендуецца звярнуцца да іншых адміністратараў. Аднак, выключэннем з гэтага правіла з’яўляюцца сітуацыі, калі ўдзельнік знарок правакуе канфлікты з адміністратарамі або калі яго дэструктыўнасць з’яўляецца відавочнай і бясспрэчнай.

Калі ўдзельнік працягвае недапушчальныя паводзіны і рашэнне аб блакіроўцы прынятае, адміністратар павінен дакладна растлумачыць удзельніку прычыну блакіроўкі. На старонцы размоў удзельніка адміністратар павінен пакінуць каментарый з наступнымі элементамі:

  • спасылка на праўкі ўдзельніка, якія трактуюцца як парушэнне правіл
  • выразнае акрэсленне парушаных правіл
  • тэрмін блакіроўкі

Тэрмін блакіроўкі павінен быць выбраны так, каб паменшыць імавернасць далейшых шкодных паводзін. Адміністратар павінен ацаніць ступень шкоднасці, рэгулярнасць, сістэматычнасць і зламыснасць парушэнняў. Для асобных інцыдэнтаў звычайна выбіраецца тэрмін у адзін дзень ці некалькі дзён, тэрмін падаўжаецца пры паўторных шкодных паводзінах. Доўгія тэрміны блакіроўкі звычайна павінны выкарыстоўвацца ў выпадках, калі шматразовыя кароткія тэрміны блакіроўкі не прывялі да змен у паводзінах удзельніка. Выключэннем з гэтага правіла з’яўляюцца сітуацыі, калі дэструктыўнасць удзельніка з’яўляецца відавочнай і бясспрэчнай.

Бестэрміновая блакіроўка прымяняецца пры відавочнай і бясспрэчнай дэструктыўнасці ўдзельніка. Не рэкамендуецца прымяняць бестэрміновую блакіроўку без абмеркавання з іншымі адміністратарамі пры наяўнасці значнага карыснага ўкладу ўдзельніка.

Разблакіроўка

[правіць зыходнік]

Заблакіраваны ўдзельнік у агульным выпадку мае магчымасць рэдагаваць уласную старонку і звяртацца да іншых удзельнікаў на ёй.

У выпадку, калі заблакіраваны ўдзельнік прызнае прычыну блакіроўкі, ён можа на ўласнай старонцы звярнуцца да адміністратара, які яго заблакіраваў, з просьбай аб разблакіроўцы. Просьба аб разблакіроўцы павінна змяшчаць абяцанне не паўтараць дзеянняў, якія прывялі да блакіроўкі. У такім выпадку адміністратар можа скасаваць блакіроўку або зменшыць тэрмін яе дзеяння.

У выпадку, калі заблакіраваны ўдзельнік не згодны з прычынай блакіроўкі або лічыць блакіроўку несуразмернай, ён можа на ўласнай старонцы звярнуцца да іншых адміністратараў з просьбай аб пераглядзе сітуацыі. Канчатковае рашэнне аб скасаванні блакіроўкі або змяненні тэрміну яе дзеяння павінна прымацца з удзелам адміністратара, які ініцыяваў блакіроўку. Пры адсутнасці кансэнсусу паміж адміністратарам, які разглядае апеляцыю, і адміністратарам, які ініцыяваў блакіроўку, канчатковае рашэнне аб разблакіроўцы павінна быць прынята на старонцы Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў з удзелам іншых адміністратараў.