Аўкцыён


Аўкцыён (лац.: auctio, auctionis) — публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану[1].
Арганізацыя і правядзенне
[правіць | правіць зыходнік]Аўкцыёны праводзяцца ў вызначаных месцах па ўстаноўленых правілах спецыялізаванымі фірмамі, якія працуюць на камісійных пачатках[1].
Віды аўкцыёнаў
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць прымусовыя і добраахвотныя аўкцыёны. Прымусовыя праводзяцца паводле рашэння судовых органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка. Добраахвотныя арганізуюць уладальнікі тавараў для іх найбольш выгаднага продажу[1].
Спецыялізаваныя аўкцыёны
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйнай формай міжнароднага гандлю з’яўляюцца міжнародныя аўкцыёны, на якіх рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры: воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і іншыя[1].
На аўкцыёнах таксама прадаюць канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы[1].
На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўкцыён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 86. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).