Ардэны
Выгляд
|
Ардэны
|
|
|---|---|
| фр.: Ardenne ням.: Ardennen валон.: Årdene люкс.: Ardennen |
|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | горная сістэма |
| Уваходзіць у | Рэйнскія Сланцавыя горы |
| Краіны | |
| 50°15′00″ пн. ш. 5°40′00″ у. д.HGЯO | |
| Памеры | |
| Даўжыня | 160 км[1] |
| Найвышэйшы пункт | |
| Найвышэйшы пункт | Signal de Botrange[d] |
| Вышыня | 694,24 м |
Ардэ́ны — узвышша, заходні працяг Рэйнскіх Сланцавых гор на поўдні Бельгіі, часткова ў Францыі і Люксембургу.
Працягласць 160 км, вышыня каля 400 м, найбольшая — 694 м (гара Батранж). Платопадобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сістэмы Мааса. Складзены з крышталічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў, скамечаных у складкі ў герцынскі арагенез. Радовішчы каменнага вугалю, жалезнай руды, мінеральныя крыніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балот. Букавыя і дубова-бярозавыя лясы, пасадкі елкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 42. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 6 снежня 2024.