Pentium III

Pentium III — шэраг 32-бітных настольных і мабільных працэсараў «Інтэл» пад архітэктуру x86, заснаваных на мікраархітэктуры P6, прадстаўленай публіцы 26 лютага 1999 году. Першыя працэсары новай лінейкі былі даволі падобныя да папярэдніка Pentium II. Найбольш заўважнай адменай новых працэсараў зьяўлялася даданьне падтрымкі набору камандаў SSE (які дазваляў паскорыць выкананьне апэрацыяў над лікамі зь нефіксаванай коскай і паралельныя вылічэньні). Таксама працэсары Pentium III адзначыліся тым, што мелі праграмны ўнікальны ідэнтыфікатар працэсара, паводле якога можна было ідэнтыфікаваць карыстальніка. Пазьней з-за магчымасьці чытаць гэты ідэнтыфікатар з аддаленага кампутара «Інтэл» адмовіўся ад гэтай уласьцівасьці.
Ядры працэсараў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падобна Pentium II, трэцяя лінейка працэсараў «Інтэл» таксама мела палегчаную і магутнейшую вэрсіі: Celeron і Xeon (для сэрвэраў і працоўных станцыяў) адпаведна. Пазьней на зьмену Pentium III прыйшоў Pentium IV, але ядро Tualatin таксама дало рады ў мабільнай лінейцы працэсараў Pentium M. Менавіта ад працэсараў Pentium M, а не ад Pentium 4, узяла свой пачатак новая лінейка энэргаэфэктыўных працэсараў на базе мікраархітэктуры Core: Core 2, Pentium Dual-Core і Xeon.
| Сямейства працэсараў Intel Pentium III | ||||
|---|---|---|---|---|
| Асноўнае лёга | Мабільнае лёга | Настольны кампутар | ||
| Кодавае імя | Ядро | Дата выпуску | ||
| Katmai Coppermine Coppermine T Tualatin |
(250 нм) (180 нм) (180 нм) (130 нм) |
травень 1999 сакавік 2000 жнівень 2000 красавік 2001 | ||
Katmai
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Katmai - першая вэрсія працэсара Pentium III. Гэтыя працэсары прызначаныя для настольных кампутараў. Уяўляе сабой Deschutes з дададзеным да яго модулем SSE[1]. Мелі частасьць 600 МГц.
Coppermine
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працэсар Coppermine выпушчаны ў красавіку 2000 году. Ён ствараўся па 180-нм тэхналягічным працэсе, ядро працэсара Coppermine мае ад 28 млн да 29 млн транзыстараў у залежнасьці ад мадыфікацыі[2], напружаньне сілкаваньня 1,6 В[3]. Адрозьненьне ад Katmai заключалася ў тым, што кэш другога ўзроўню знаходзіўся на самім працэсары, а не на мацярынскай плаце[4].
Coppermine T
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Tualatin
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праблемы зь бясьпекай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Pentium III былі першымі працэсарамі, якія мелі ўласны «сэрыйны нумар працэсара» (па-ангельску: PSN, Processor Serial Number). Ён быў унікальным, і яго можна было лёгка прачытаць, дзякуючы адмысловым інструкцыям CPUID (калі толькі гэтая магчымасьць не была адключаная ў BIOS).
29 лістапада 1999 году камітэт Science and Technology Options Assessment пры Эўрапарлямэнце зрабіў справаздачу, датычную спосабаў сачэньня з выкарыстаньнем электронных сродкаў, і запытаў у чальцоў камітэту ў парлямэнце зрабіць прававую адзнаку і прапанаваў прыняць меры, каб «перадухіліць усталяваньне гэтых працэсараў на кампутары эўрапейскіх грамадзянаў».[5]
«Інтэл» пазьней вырашыў адмовіцца ад гэтай функцыі, і ў працэсарах Pentium III зь ядром Tualatin PSN ужо не было. Не зьявілася гэтая функцыя ні ў Pentium IV, ні ў Pentium M. Адсутнічае яна і ў сучасных працэсарах «Інтэл x86».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Обзор процессора Intel Pentium III 500 МГц (рас.)
- ↑ Обзор процессора Intel Pentium III 933 (рас.)
- ↑ Обзор процессоров Intel Pentium III 600E и 600EB c ядром Coppermine (рас.)
- ↑ Обзор процессора Intel Pentium III 500E FC-PGA (рас.)
- ↑ Mary Lisbeth D'Amico (29 лістапада 1999) Advisory group asks EU to consider Pentium III ban (анг.) CNN
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пытаньні і адказы што да функцыі PSN у Pentium III (анг.). Intel.