Эрытрэя
| Эрытрэя | |||||||
| па-арабску: إرترة тыгрынья: ኤርትራ | |||||||
| |||||||
| Дзяржаўны гімн Ertra, Ertra, Ertra[d] | |||||||
| Дата заснаваньня: | 24 траўня 1993 | ||||||
| Афіцыйная мова: | тыгрынья[1], арабская мова[1] і ангельская[1] | ||||||
| Сталіца: | Асмара[2] | ||||||
| прэзыдэнт Эрытрэі[d][2]: | Ісаяс Афэвэркі[d][2]
| ||||||
| Заканадаўчы орган: | National Assembly[d][2] | ||||||
| Плошча: |
| ||||||
| Насельніцтва: | |||||||
| Валюта: | эрытрэйская накфа[2] | ||||||
| Індэкс дэмакратыі: | 2,15[4] | ||||||
| ІРЧП: | 0,492[5] | ||||||
| Часавы пас: | UTC+03:00 і Africa/Addis_Ababa[d][6] | ||||||
| Аўтамабільны знак: | ER | ||||||
| Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||||
| Дамэн верхняга ўзроўню: | .er | ||||||
| Тэлефонны код: | +291 | ||||||
| shabait.com/index… (анг.) | |||||||
Эрытрэ́я (ад італьянскай формы грэцкага слова ΕΡΥΘΡΑΙΑ (Erythraîa), якое паходзіць ад грэцкай назвы Чырвонага мора; тыгрынья: ሃገረ ኤርትራ, па-арабску: دولة إرتري, па-ангельску: State of Eritrea) — краіна ў паўночна-ўсходняй Афрыцы. Мяжуе з Суданам на захадзе, Этыёпіяй на поўдні і Джыбуці на паўднёвым усходзе. Краіна атрымала незалежнасьць у 1993 годзе ад Этыёпіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разам з Джыбуці, Этыёпіяй, паўночнай часткі Самалі і ўзьбярэжжам Чырвонага мора Судану, Эрытрэя лічыцца найбольш верагодным месцам зямлі, вядомай старажытным эгіпцянам, як Пунт, што азначае Боская зямля. Старажытныя жыхару Пунты мелі цесныя адносіны з фараонамі Эгіпту ў часы Сахуры і Хатшэпсута.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кіраўніком дзяржавы і ўраду зьяўляецца прэзыдэнт. Паводле канстытуцыі кожныя 5 гадоў абіраецца парлямэнт. З чэрвеня 1993 году прэзыдэнтам краіны зьяўляецца Ісаяс Афэвэркі. Выбары прэзыдэнта дагэтуль не праводзіліся, дата найбліжэйшых выбараў ня вызначана. Заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея, у якую ўваходзяць 150 дэпутатаў, прызначаных у траўні 1997 году. Выбары былі заплянаваны на сьнежань 2001 году, але затым адкладзеныя на нявызначаны час.
У Эрытрэі легальна дзейнічае толькі адная партыя — Народны фронт за дэмакратыю і справядлівасьць, кіраўніком якой зьяўляецца дзейны прэзыдэнт Ісаяс Афэвэркі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эрытрэя ёсьць краінай у паўночна-ўсходняй Афрыцы. На ўсходзе яна абмываецца Чырвоным морам, мяжуе з Джыбуці, Этыёпіяй і Суданам. Большая частка тэрыторыі краіны ляжыць на Эрытрэйскім плято Этыёпскага нагор’я. На паўднёвым усходзе знаходзіцца ўпадзіна Афар. Плошча тэрыторыі складае 121,3 тысячаў км². Сталіца — горад Асмара.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка Эрытрэі перажыла значны рост у апошнія гады, пра што сьведчыць павелічэньне СУП у кастрычніку 2012 году на 7,5 % ў параўнаньні з 2011 годам[7]. Асноўным чыньнікам нядаўняга росту эканомікі краіны зьяўляецца пачатак распрацоўкі здабычы золата і срэбра ў шахце Біша і вытворчасьць цэмэнту на цэмэнтавым заводзе ў Масаве[8].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле ўрадавых зьвестак у Эрытрэі налічваецца дзевяць этнічных групаў[9]. Пры гэтым грамадзтва краіны зьяўляецца этнічна неаднастайным. Незалежны перапіс праведзены ніколі ня быў, аднак лічыцца, што народнасьць тыграі складе каля 55% ад усяго насельніцтва краіны. Другой паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца народнасьць тыгрэ, якая складае каля 30% насельніцтва. Гэтыя народнасьці складаюць асноўную частку пераважна сэміцкамоўнага насельніцтва. Большая частка астатняга насельніцтва належыць да іншых афраазіяцкіх моўных супольнасьцяў.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле некаторых зьвестак іслам і хрысьціянства спавядаюць амаль роўная колькасьць людзей.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рух на аўтамабільных дарогах правабаковы. Дзейныя міжнародныя правы кіроўцы. Варта адзначыць, што ў некаторых абласьцёх рух ноччу забаронены.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Культура Эрытрэі ў значнай ступені вызначаецца становішчам краіны на ўзьбярэжжы Чырвонага мора. Адной з самых вядомых частак культуры краіны зьяўляецца кававая цырымонія[10].
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбол і роварны спорт зьяўляюцца найбольш папулярнымі відамі спорту ў Эрытрэі.
Дачыненьні зь Беларусьсю
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Эрытрэя былі ўсталяваныя 11 верасьня 1998 году. Аднак, візыты на найвышэйшым і высокім узроўнях не ажыцьцяўляліся. Дамова-прававая база двухбаковых адносінаў адсутнічае. У 2004 годзе тавараабарот быў сфармаваны беларускім экспартам, продаж шынаў, на суму ў 56 тысячаў даляраў ЗША.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 http://www.eritrean-embassy.se/about-eritrea/people-and-languages/
- 1 2 3 4 5 Markakis J., Last G. C. Eritrea // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ World Population Prospects 2019 — United Nations Department of Economic and Social Affairs.
- ↑ 2020 Democracy Index
- ↑ Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa
- ↑ Report for Selected Countries and Subjects: Eritrea. Imf.org
- ↑ Eritrea Economic Outlook - African Development Bank. Afdb.org.
- ↑ Eritrean Culture. Embassy of The State of Eritrea
- ↑ It’s coffee time. Network Africa Online
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эрытрэя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эрытрэя на CIA.gov
- Атляс краіны