Лыжы
Выгляд

Лы́жы (таксама і́рты[1][2], на́рты[3]) — прыстасаваньне для перасоўваньня чалавека па сьнезе. Уяўляюць сабой дзьве доўгія (150—220 сантымэтраў) драўляныя або плястыкавыя рэйкі з завостранымі і загнутымі насамі. Лыжы фіксуюцца да ног лыжніка адмысловымі лыжнымі мацаваньнямі, якія ў наш час вымагаюць выкарыстаньня адмысловага лыжнага абутку. Перасоўваньне лыжамі зьдзяйсьняецца за конт магчымасьці коўзаньня па сьнезе безь вялікага трэньня.
У наш час лыжы выкарыстоўваюцца як адзін з спосабаў актыўнага адпачынку і ў некаторых відах спорту, як то ў лыжных гонках ці біятлёне. Падобны спосаб перасоўваньня па сьнезе быў ужыты і ў транспартных сродках, напрыклад у сьнегаходзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вацлаў Ластоўскі. Лыжи // Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. — С. 325. — 832 с.
- ↑ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ірты // Этымалягічны слоўнік беларускай мовы. — Менск: Навука і тэхніка, 1985. — Т. 3. — С. 398,. — 408 с.
- ↑ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. Нарты // Этымалягічны слоўнік беларускай мовы. — Менск: Навука и тэхніка, 1991. — Т. 7. — С. 245-246,. — 316 с.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |